Сёньня ў Польшчы - Дзень бабулі, заўтра - Дзень дзядулі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.01.2017 18:28
                    
                                 
                
                
                    Прэм’ер-міністар краіны павіншавала польскіх бабуль і дзядуль зь іх сьвятам.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла павіншавала польскіх бабуль і дзядуль зь іх сьвятам. «Жадаю Вам, каб вы былі шчасьлівыя з вашымі семʼямі й з вашымі ўнукамі», – зазначыла кіраўнік Кабміну Польшчы. Яна таксама пажадала, каб зь імі побач заўсёды была сям’я й каб яны ніколі не былі самотнымі.
Дзень бабулі ў Польшчы адзначаецца 21 студзеня, 22 студзеня – Дзень дзядулі.
вс