Logo Polskiego Radia
Print

Памёр удзельнік апошняй высадкі на Месяцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.01.2017 14:53
  • Навука й тэхніка.mp3
82-гадовы Юджын Сэрнан удзельнічаў у экспэдыцыі на Месяц у 1972 годзе.
Юджын СэрнанЮджын СэрнанPhoto: pl.wikipedia.org/Public Domain

16 студзеня ва ўзросьце 82 гадоў памёр былы амэрыканскі астранаўт Юджын Сэрнан (Eugene Cernan). У сьнежні 1972 году Сэрнан разам зь геолягам Харысанам Шмітам (Harrison Schmitt) удзельнічаў у апошняй высадцы на Месяцы ў рамках місіі Апалён-17.

На працягу трохдзённага знаходжаньня на Месяцы Сэрнан і Шміт дасьледавалі месца прызямленьня касьмічнага карабля цягам 22 гадзінаў. Электрычным лунаходам яны пераадолелі больш за 30 кілямэтраў і сабралі больш за 100 кг пробаў камянёў.

З 12 астранаўтаў, якія ў 1969-1972 гадах хадзілі па паверхні Месяца, на сёньняшні дзень жывуць шасьцёра, у тым ліку 81-гадовы Шміт, а таксама ўдзельнік піянэрскай экспэдыцыі Апалён-11, 86-гадовы Эдвін Олдрын.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт