Польшча адстае ў гонцы за талентамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.01.2017 14:18
У сёлетнім рэйтынгу Global Talent Index Польшча прасунулася на 6 месцаў уверх.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Польшча займае 38-е месца сярод 118 краін па прывабнасьці ў разьвіцьці й прыцягваньні таленавітых супрацоўнікаў. Пра гэта сьведчыць глябальны рэйтынг канкурэнтаздольнасьці (Global Talent Index, GTCI). У сёлетнім рэйтынгу, які рыхтуецца з 2013 году, Польшча прасунулася на 6 месцаў уверх, паведамляе „Puls Biznesu”.
„Гэта цалкам нядрэнны вынік, асабліва калі ўзяць пад увагу той факт, што мы ствараем свой дабрабыт ня некалькі сотняў гадоў як Францыя, Швэйцарыя ці Вялікабрытанія, але ад часу сыстэмных пераўтварэньняў, то бок толькі 30 гадоў”, - кажа генэральны дырэктар Adecco Poland Анна Віха (Anna Wicha).
Аднак гэта не мяняе факту, што на фоне Эўропы пазыцыя Польшчы ніжэй сярэдняй. У групе 12 краінаў, у якой апынулася Польшча, лідарам зьяўляецца Чэхія.
Найслабейшым бокам Польшчы ў параўнаньні з эўрапейскімі лідарамі зьяўляецца недастатковая здольнасьць прыцягваньня таленавітых працаўнікоў, што адлюстроўваецца таксама ў абмежаванай колькасьці людзей з высокімі кваліфікацыямі на польскім рынку працы.
Першае месца ў рэйтынгу Global Talent Index займае Швэйцарыя, другое – Сынгапур, трэцяе – Вялікабрытанія, чытаем у выданьні „Puls Biznesu”.
аз