Logo Polskiego Radia
Print

Найбольшая калекцыя ікон узьнікла дзякуючы кантрабандзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.01.2017 15:37
Летась мытнікі перадалі ў музэй чарговыя 18 ікон з 19-га, пачатку 20-га стагодзьдзя.

Rzeczpospolita: Самая вялікая ў Польшчы калекцыя ікон знаходзіцца ў горадзе Бяла Падляска. Яна складваецца з экспанатаў, канфіскаваных на мяжы. Калекцыя паўстала выпадкова, калі ў 1980 годзе Мытная служба ў Тэрэспалі перадала Паўднёваму музэю Падляшша ў Бяла Падлясцы некалькі дзясяткаў ікон, канфіскаваных на мяжы. Больш за ўсё ікон, канфіскаваных на польскай усходняй мяжы, у музэй трапіла ў 2006 годзе (больш за 700 экспанатаў).

У мінулым годзе мытнікі перадалі ў музэй чарговую партыю 18 ікон з 19, пачатку 20 стагодзьдзяў, а таксама карціну з выявай Тадэвуша Касьцюшкі, напісаную алейнымі фарбамі.

На сёньняшні дзень музэй мае самую вялікую калекцыю ікон: 1600 экзэмпляраў. Частка турыстаў наведвае музэй менавіта з увагі на гэтую калекцыю.
Многія іконы трэба было рэстаўраваць, паколькі кантрабандысты перавозілі іх у вельмі дзіўных месцах. Адна беларуска схавала 24 іконы ў баку аўтамабіля. Мытнікі знаходзілі іконы ў вэнтыляцыйных каналах, кантэйнэрах на ваду, паветраных фільтрах і г.д.

Росквіт кантрабанды твораў мастацтва доўжыўся з паловы 90-х гадоў да 2003 году. У той час на мяжы ў год затрымлівалі сотні экзэмпляраў. Прынамсі частка павінна была трапіць на Захад. Гэта ў той час мытнікі перахапілі 128 ікон, схаваных у столі цягніка Масква-Брусэль. Каб выняць іконы, мытнікам прыйшлося здымаць верхнюю паліцу й адкручваць драўляную арку над акном купэ.
Пасьля трэнд паступова памяняўся. Тое, што калісьці вывозілі на Захад, пачалі вяртаць на Ўсход. Цяпер кантрабанда ікон і твораў мастацтва – рэдкасьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт