Logo Polskiego Radia
Print

Польскі настаўнік - сярод лепшых сусьветных пэдагогаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.12.2016 13:56
Агулам да ўзнагароды было намінаваных 50 пэдагогаў, выбраных сярод 20 тыс. пададзеных прапаноў.
Photo: pixabay.com

Настаўнік прафэсійных прадметаў з комплексу школ у мясцовасьці Полянец Марыюш Зынгер – гэта адзіны паляк, які можа заваяваць Сусьветную ўзнагароду для настаўнікаў (Global Teacher Prize). Тэмай занялася «Gazeta Wyborcza».

Агулам да ўзнагароды была намінаваных 50 пэдагогаў, выбраных сярод 20 тыс. пададзеных прапаноў з усяго сьвету. Пераможца атрымае 1 млн. даляраў. Сёлета прэмія, якая павінна падкрэсьліваць ролю настаўнікаў у грамадзтве ды натхняць пэдагогаў, будзе ўручаная ў трэці раз. Раней атрымалі яе жыхары ЗША і Палестыны.

Марыюш Зынгер працуе настаўнікам ужо 25 гадоў. Ён кажа, што ягоная праца – гэта пакліканьне. Рыхтуе чарговыя пакаленьні тэхнікаў энэргетыкі і электронікі. Заахвочвае іх цікавіцца сьветам, ладзіць міжнароднае супрацоўніцтва, удзельнічаць у конкурсах маладых вынаходнікаў. Ягоныя вучні перамагаюць на конкурсах у Польшчы і на сьвеце. Прылады, якія распрацоўваюць яго падапечныя, часта служаць хворым людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі. Яны распрацавалі, між іншым, інтэрактыўную трысьціну для невідучых. Дзякуючы гэтай палачцы чалавека відаць здалёк.

Зынгер гаворыць, што ён вельмі ганарыцца сваімі вучнямі, да нічога іх не прымушае, толькі наглядае за іх працай. І цешыцца, калі перамагаюць. Дарэчы, сам ён выйграе розныя конкурсы таксама рэгулярна. Зынгер шкадуе, што ў Польшчы тэхнічная адукацыя перажывае заняпад. Хацелася б, каб прафэсійныя тэхнікумы і вучылішчы атрымлівалі большую падтрымку ад уладаў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт