Logo Polskiego Radia
Print

Сьвентакшыскія горы - адны з найстарэйшых у Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2016 16:17
  • Сьвентакшыскія горы.mp3
Разьмешчаны ў цэнтральнай Польшчы хрыбет прываблівае турыстаў з усяе краіны.
Fot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowedFot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowedFot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowed

Сьвентакшыскія горы, інакш Горы сьвятога Крыжа (Góry Świętokrzyskie) - гэта адзін з найстарэйшых горных хрыбетаў у Польшчы. Ён распаложаны ў цэнтральным рэгіёне краіны й зьяўляецца найбольш высокай часткай Келецкага ўзвышша (Wyżyna Kielecka).

Сьвентакшыскія горы адрозьніваюцца багацьцем ляндшафту, а таксама шматлікімі прыроднымі й археалягічнымі плюсамі. Выгаднае разьмяшчэньне масіву прычыняецца да таго, што яго ахвотна наведваюць турысты з усіх рэгіёнаў краіны.

На пачатак крыху пра гісторыю й асноўныя славутасьці Сьвентакшыскіх гораў, якія захавалі рысы складчатых гор. Аматары прыроды могуць тут палюбавацца пячорамі, сярод якіх самая вядомая Пячора Рай (Jaskinia Raj), а таксама буйнымі адваламі скалаў, каменяломнямі й скальнымі разрэзамі.

Fot.Mariusz
Fot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowed

Багацьце ляндшафту - гэта вынік складанай геалягічнай гісторыі гораў, якіх структура неаднойчы мянялася. Найстарэйшыя геалягічныя зьмены датуюцца Палеазойскай эрай.

Прыроднымі прываблівасьцямі рэгіёну зьяўляюцца, сярод іншага, Піхтавая пушча (Puszcza Jodłowa), якую ў сваіх творах апісваў, між іншым, вядомы польскі пісьменьнік Стэфан Жаромскі (Stefan Żeromski), помнік прыроды дуб Бартэк (Dąb Bartek), ці Яр каралевы Ядвігі (Wąwóz Królowej Jadwigi).

Сьвентакшыскі нацыянальны парк лічыцца адным з найстарэйшых у Польшчы. Яго тэрыторыя была вызначаная ў 1922 годзе, дарэчы, дзякуючы намаганьням Стэфана Жаромскага. Афіцыйна парк быў створаны ў 1950 годзе й значна пашыраны ў 1996 годзе. Цяпер яго агульная плошча складае больш за 7 626 га й займае цэнтральную частку Сьвентакшыскіх гораў.

Fot.Mariusz
Fot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowed

Назва гораў паходзіць ад рэліквіі Сьвятога Крыжа, якая знаходзілася ў манастыры, пабудаваным на Лысай гары (Łysa Góra). Рэліквія была зьвязаная з часамі караля Балеслава ІІІ Крывавуснага, які бэнэдыктынаў з Вугоршчыны пасяліў на тэрыторыі Польшчы. Паводле легенды, манахі атрымалі рэліквію Сьвятога Крыжа ад вугорскага каралевіча Эмэрыка.

Ян Длугаш у сваіх сярэднявечных хроніках лічыў Лысую гару адной з найбольш значных верхавінаў у Польшчы з-за таго, што на ёй быў разьмешчаны манастыр. Вышыня Лысай гары, якую называюць таксама Лысьцам (Łysiec), або Сьвятым крыжам, складае 595 м вышэй узроўню мора. Яна зьяўляецца другім па вышыні ўзгоркам Сьвентакшыскіх гораў.

Самая старая згадка пра кляштар бэнэдыктынаў паходзіць з XIII стагодзьдзя. Каштоўным помнікам зьяўляецца тут таксама Касьцёл Сьвятой Тройцы й капліца Алесьніцкіх (Oleśnickich). У заходнім крыле старога абацтва месьціцца Музэй прыроды Сьвентакшыскага нацыянальнага парку.

На гару можна дабрацца па гэтак званай Каралеўскай дарозе, уздоўж якой вядзе сіні турыстычны шлях. Ідучы на гару, варта затрымацца, каб паглядзець драўляную капліцу Дамброўкі (Dąbrówki) і Пячору Божай Маці, а таксама фрагмэнты вала паганскага культу.

Fot.Mariusz
Fot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowed

З-за невялікай вышыні Сьвентакшыскія горы былі месцам прысутнасьці чалавека са спрадвечных часоў. Яго найстарэйшыя сьляды датуюцца Каменным стагодзьдзем і можна іх убачыць у Пячоры Рай поблізу гарадка Хэнцін (Chęcin). З гэтым рэгіёнам зьвязаныя „Сьвентакшыскія пропаведзі”( XIII або XIV). Тут былі заснаваныя першыя цыстэрцыянскія абацтвы. Аматары археалёгіі знойдуць у ваколіцах гораду Кельцэ (Kielce) сапраўдныя скарбы - доказы існаваньня Старапольскага прамысловага раёна.

Сьвентакшыскія горы таксама сталі полем нацыянальных баёў, напрыклад, паўстаньня 1794 году, паўстаньня 1863 году.

Важнай падзеяй у гісторыі рэгіёну быў уваход у Кельцэ 12 жніўня 1914 году жаўнераў І Кадравай кампаніі Юзэфа Пілсудскага й раззбраеньне 1 лістапада 1918 году аўстрыйскай арміі, што паклала канец улады захопнікаў.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў Сьвентакшыскіх гарах дзейнічалі партызанскія атрады.

Fot.Mariusz
Fot.Mariusz Cieszewski/Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/ flickr.com/Commercial use allowed

Апрача згаданага Стэфана Жаромскага, са Сьвентакшыскімі гарамі былі зьвязаныя таксама Генрык Сянкевіч (Henryk Sienkiewicz)і Вэспазіян Каханоўскі (Wespazjan Kochanowski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт