Logo Polskiego Radia
Print

Новая структура будзе змагацца зь нелегальнай здабычай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.09.2016 15:05
Прадстаўнікі Геалягічнай варты атрымаюць права насіць зброю, у тым ліку агнястрэльную.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З новага году ў Польшчы паявіцца новае ўзброенае фармаваньне – Геалягічная варта. Яна будзе змагацца зь нелегальнай здабычай мінэральных багацьцяў, але таксама бурштыну ці жвіру – паведамляе „Gazeta Wyborcza”. Вартаўнікі атрымаюць права насіць зброю, у тым ліку агнястрэльную.

Праект сфармаваньня новай варты падрыхтавала Міністэрства навакольнага асяродзьдзя. На думку чыноўнкіаў, на дадзены момант няма магчымасьці эфэктыўна змагацца са злачынцамі, якія займаюцца супрацьпраўнай здабычай натуральных багацьцяў – вугалю, матэрыялаў з каменяломняў, жвіроўняў і г.д.

Геалягічная варта будзе часткай новай структуры – Дзяржаўнай геалягічнай службы, якая будзе створаная на базе Дзяржаўнага геалягічнага інстытуту, самай старой навуковай установы ў Польшчы. Варта пяройме таксама частку навукова-дасьледчых задач інстутыту. На думку ананімнага суразмоўцы, нельга спалучаць дасьледчых інстытутаў з адміністраваньнем натуральнымі багацьцямі. Падобнае ведамства дзейнічае ў Беларусі. У сваю чаргу ў Польскай Народнай Рэспубліцы існавала Цэнтральнае геалягічнае ўпраўленьне. Ягоную дзейнасьць геолягі лічылі перашкодай для сваёй працы.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт