Распаложаны ў паўночнай Польшчы Эльблёнг зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у краіне. Гэта адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. Да 1999 ён выконваў функцыю цэнтра Эльблёнскага ваяводзтва. Эльблёнг, перш за ўсё вядомы як порт на рацэ Эльблёнг (калісьці яна называлася Ільфінг (Ilfing). Рака ўпадае ў Калінінградзкі заліў.
У 1237 годзе на выспе ля вусьця ракі крыжакі, пад камандаваньнем Германа фон Балка, заснавалі паселішча. Яно разьмяшчалася няпадалёк гандлёвага пасёлка Трусо. Пасьля 1240 году град быў перанесены ў месца цяперашняга Старога горада ў Эльблёнгу.
У гарадку пачалі пасяляцца нямецкія каляністы, якія адсюль прыводзілі ваенную экспансію на землях прусакоў. Паселішча пад уладай крыжакоў вельмі хутка, бо ў 1246 гадзе атрымала гарадзкія правы. У сваю чаргу пабудаваны на поўдзень ад яго крыжацкі замак лічыўся самым магутным і самым прыгожым да часу пабудовы крыжацкай сядзібы ў Мальбарку. Да 1309 году ён таксама выконваў функцыю адміністрацыйнага цэнтру Крыжацкай дзяржавы.
Асновай для разьвіцьця гораду быў марскі гандаль, які прычыняўся да прытоку ня толькі тавараў, але й перасяленцаў з розных краін. У горадзе пасяляліся галяндцы, ангельцы, французы й шатляндцы.
Аднак з канца XIV стагодзьдзя Эльблёнг паступова пачаў страчваць значэньне ў карысьць Гданска, які манапалізаваў гандаль збожжам. Да падарваньня пазыцыі горада прычынілася таксама прырода, то бок зьнішчэньне пераходаў на мора праз касу Віслы, што перашкаджала караблям прыбываць у порт.
Гісторыкі нагадваюць, што менавіта ў Эльблёнгу ў 1440 годзе быў заснаваны Прускі саюз (Пруская канфэдэрацыя) - арганізацыя гарадоў і духавенства, створаная для супрацьдзеяньня Крыжацкаму ордэну.
На канец XVI і пачатак XVII стагодзьдзяў выпадае пэрыяд разьвіцьця горада, да чаго прычынілася вайна Стэфана Баторыя са збунтаваным Гданскам. Тады ўвесь польскі экспарт і імпарт праходзіў праз порт Эльблёнга. Аднак зьнішчэньні, да якіх у 1656-1660 гадах прычынілася швэдзкая акупацыя, паўторна затармазілі яго разьвіцьцё, а чума дадаткова спусташыла насельніцтва.
Ужо падчас Першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе Эльблёнг апынуўся пад уладай Прусіі й стаў правінцыйным павятовым горадам. У выніку Вэрсальскай дамовы з 1919 году Эльблёнг апынуўся ў правінцыі Ўсходняя Прусія.
Падчас Другой сусьветнай вайны эканамічнае й сацыяльнае жыцьцё Эльблёнга было поўнасьцю падпарадкаванае ваенным патрэбам. Горад быў перапоўнены у выніку перасяленьняў людзей з Мэкленбургіі й Мазураў, а таксама ваеннапалонных розных нацыянальнасьцяў. З 1940 году тут дзейнічалі два філіялы гітлераўскага канцлягера Штутгаф.
За горад праходзілі цяжкія баі. 10 лютага 1945 году Эльблёнг заняла Чырвоная армія. Цягам першых месяцаў пасьля праходу фронту горад апынуліся пад адміністрацыяй савецкай улады. На працягу некалькіх месяцаў саветы вывезьлі з горада абсталяваньне ўсіх заводаў.
Некаторыя крыніцы ацэньваюць, што гэтыя страты перавысілі страты, выкліканыя вайной. Пасьля 170 гадоў, у траўні 1945 году, горад вярнуўся ў Польшчу. Паводле розных ацэнкаў, пасьля вайны мясцовыя ўраджэнцы складалі толькі 2% насельніцтва гораду.
Photo:Tomasz Budziński/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюзу з тэрыторыяў, якія да вайны ўваходзілі ў склад Польшчы.
Цяпер Эльблёнг зьяўляецца цэнтрам цяжкай прамысловасьці (газавых і паравых турбін). Тут вырабляюць мэблю й прадукты харчаваньня. На яго тэрыторыі распаложаная частка Вармінска-Мазурскай спэцыяльнай эканамічнай зоны, а кваліфікаваных працаўнікоў запэўніваюць мясцовыя ВНУ.
Photo:ToM.Minderhoud/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
аз