У вайну Польшча страціла 500 тыс. твораў мастацтва
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
07.09.2016 14:57
Сярод палякаў веды пра польскія ваенныя страты ў галіне мастацтва даволі невялікія.
Фрагмэнт карціны Рафаэля "Партрэт юнака", скрадзенай падчас вайныcommons.wikimedia.org
У выданьні «Do Rzeczy» артыкул пра мастацкія шэдэўры, скрадзеныя з Польшчы ў часы Другой сусьветнай вайны. Крадзеж твораў мастацтва быў у фашыстоўскай Нямеччыне заплянаваным і мэтадычным працэсам – піша Магдалена Агурэк. Адразу пасьля прыходу да ўлады партыі Адольфа Гітлера былі створаныя ўстановы, задачай якіх было падрыхтаваць сьпіс мастацкіх твораў у іншых краінах, якія неабходна захапіць пасьля нападзеньня.
У Польшчы веды пра польскія ваенныя страты даволі невялікія. Ня ўсе палякі ведаюць, што дзесяткі тысяч твораў прапалі на заўсёды, зрабаваныя немцамі, аўстрыйцамі ды савецкімі салдатамі. Гісторыкі кажуць пра 517 тыс. скрадзеных твораў мастацтва, і гэты сьпіс далёка не закрыты.
Сярод гэтых твораў былі карціны Рэмбрандта, Леанарда да Вінчы, але таксама менш цэнныя – мапы, малюнкі, кнігі, графіка, мэбля з прыватных калекцый. Аўтарка прыводзіць прыклад сваёй размовы з аўстрыйцам, сынам нацысцкага губэрнатар Кракава. Ягоная маці вывезла з Польшчы цэнныя творы мастацкай спадчыны. Аўстрыец хацеў бы вярнуць іх у Польшчу, але аказалася, што польскія чыноўнікі сарвалі з ім перамовы, паколькі ён стараецца апраўдваць дзейнасьць свайго бацькі. Калі чыноўнікі зь міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны так баяцца нацысцкіх поглядаў, то можа варта было б стварыць асобную ўстанову, якая займалася б толькі пошукам і вяртаньнем на Радзіму твораў мастацтва, скрадзеных з Польшчы ў часе вайны.
Do Rzeczy/нг