Logo Polskiego Radia
Print

Польская «Audioteka» зьбіраецца заваяваць Кітай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.08.2016 15:16
Польскі вытворца аўдыёбукаў прапануе кітайцам «Крыжакоў» Г.Сянкевіча.
Photo: www.aduioteka.pl

Перад польскім лідэрам у галіне вытворчасьці і дыстрыбуцыі чытаных кніжак адкрываецца шанц, каб заіснаваць на гіганцкім кітайскім рынку. Фірма атрымала прапанову ад польскага Інстытута кнігі падрыхтаваць гукавы варыянт «Крыжакоў» Генрыка Сянкевіча на кніжны кірмаш у Пэкіне. Імпрэза пачынаецца на наступным тыдні.

- Гэта найважнейшае мерапрыемства гэтага тыпу ў Кітаі. Сёлета Польшча зьяўляецца спэцыяльным госьцем, а падрыхтаваны аўдыёбук «Крыжакі» мае быць галоўным атрыбутам польскага стэнда, – адзначыў старшыня «Audioteki» Марцін Бэмэ.

У запісе «Крыжакоў» прынялі ўдзел 40 вядомых кітайскіх актораў. Выдавец чакае, што інвэстыцыя хутка акупіцца.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт