Logo Polskiego Radia
Print

Хіты сёлетняга набору ў варшаўскія ВНУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.07.2016 14:03
Журналістыка - адзін з найбольш папулярных накірункаў вучобы ў Варшаўскім унівэрсытэце.
Варшаўскі ўнівэрсытэт заняў 319 месца.Варшаўскі ўнівэрсытэт заняў 319 месца.Minimus/Wikipedia/domena publiczna

Журналістыка, псыхалёгія, аўтаматызацыя, работатэхніка й дыеталёгія – гэта сёлета найбольш папулярныя факультэты ў варшаўскіх ВНУ, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

„Цягам апошніх гадоў сьпіс найбольш папулярных накірункаў амаль не мяняецца. Гэта, перш за ўсё, эканамічны, а таксама псыхалягічны й юрыдычны факультэты”, - кажа прэс-сакратар Варшаўскага ўнівэрсытэта (UW) Анна Кажэква (Anna Korzekwa).

Вялікай папулярнасьцю на самай лепшай вучэльні ў краіне карысталася таксама журналістыка. Чаму ў часы, калі рэдакцыі хутчэй звальняюць, чым працаўладкоўваюць журналістаў, гэты факультэт карыстаецца настолькі вялікай папулярнасьцю? Паводле прадстаўніцы варшаўскай вучэльні, журналістыка атаясамліваецца маладым людзям з прафэсіяй асаблівай місіі. „Апрача таго, узьнікла шмат новых формаў журналістыкі, ня толькі ў рамках традыцыйных СМІ”, - дадае Кажэква.

Ва Ўнівэрсытэце кардынала Стэфана Вышыньскага (UKSW) найбольшай папулярнасьцю карыстаўся факультэт псыхалёгіі (амаль 10 кандыдатаў на адно месца), юрыдычны факультэт і факультэт унутранай бясьпекі.

У сваю чаргу ў Варшаўскім аграрным унівэрсытэце (SGGW) асабліва папулярнай была дыеталёгія, а таксама фінансы, бухгальтарскі факультэт, лягістыка й вэтэрынарыя.

Аўтаматызацыя й работатэхніка – гэта найбольш папулярныя накірункі вучобы ў Варшаўскім палітэхнічным інстытуце.

Набор завяршыўся таксама ў Галоўнай гандлёвай школе (SGH), але ў гэтай вучэльні на першым курсе адсутнічае падзел на факультэты, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт