Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядома, што елі ўдзельнікі саміту NATO

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.07.2016 14:37
Найбольшай папулярнасьцю карыстаўся пададзены з гарбузовымі семкамі суп-пюрэ зь печанага пастэрнака.
jayneandd/flickr.com

Польскім журналістам удалося даведацца, што елі ўдзельнікі саміту NATO, які прайшоў у Варшаве 8-9 ліпеня. Сярод страваў польскай кухні найбольшай папулярнасьцю карыстаўся пададзены з гарбузовымі семкамі суп-пюрэ зь печанага пастэрнака; запечанае філе мянтуза пад шчаўевым соўсам; тушаныя гусіныя ножкі, марынаваныя ў маяране й чарнасьліве й пададзеныя са зьлёгку падтушанай сьвежай капустай.

Акрамя таго, кухары прыгатавалі халодныя мясныя закускі, вэнджаныя рыбы (вугор, асётр) ды разнастайныя дэсэрты.

Падчас прыгатаваньня страваў агулам было выкарыстана 63 тоны прадуктаў, прывезеных на 50 грузавіках. І так, кухары расходавалі 1 тону ласося, 1 тону ялавічных шчокаў, якія лічацца далікатэсам, 1,5 тоны атлянтычнай траскі. Удзельнікі саміту мелі магчымасьць выбару 10-і супоў: агулам прыгатавана 10 тыс. літраў супоў. Цягам двух дзён саміту было выдадзена 30 тыс. порцый.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт