У рэстаране ў Мілане кліенты знаходзяцца...голымі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.07.2016 19:35
Замест электрычнага асьвятленьня падчас вячэры - сьвечкі, мабільныя тэлефоны забароненыя.
www.pixabay.com
Нядаўна СМІ паведамілі пра тое, што ў Лёндане адкрыўся рэстаран Bunyadi, у якім наведвальнікі могуць прыняць ежу поўнасьцю голымі.
За прыкладам брытанцаў пайшлі італьянцы й адкрылі ў Мілане рэстаран LʼItalo Americano, які працуе паводле падобнага фармату.
Як запэўніваюць прадстаўнікі рэстарана, такія мерапрыемствы ня маюць нічога агульнага з сэксам, сьвінгерствам альбо нечым распусным. Тых, хто будзе займацца сэксам у рэстаране, будуць выдвараць. Дарэчы, электрычнае асьвятленьне падчас вячэры заменяць на сьвечкі. Карыстацца мабільнымі тэлефонамі таксама не дазваляецца.
Вечар, які ўключае «аголенаю вячэру й танцы», для членаў асацыяцыі нудыстаў Італіі будзе каштаваць 50 эўра, а вось усім астатнім жадаючым прыйдзецца заплаціць за «голую забаву» ў два разы больш.
кд/вс