Чарговая спроба легалізацыі мэдычнай марыхуаны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
07.07.2016 14:44
Падобны законапраект ужо быў унесены ў Сэйм, але ён трапіў у парлямэнцкую "маразілку".
pixabay.com/Public Domain CC0
Гэтак званая кааліцыя Мэдычнай марыхуаны пачала збор 100 тысяч подпісаў пад грамадзянскім законапраектам аб легалізацыі лячэбнай марыхуаны – чытаем у выданьні «Rzeczpospolita».
У законапраекце прадбачваецца фармаваньне сьпісу мэдыкаў, якія мелі б права выкарыстоўваць наркатычнае рэчыва ў лячэньні людзей. Абарачэньне сыравінай павінны быць пад сьціслым кантролем. Канаплю можна было б вырошчваць у мэдычных мэтах пасьля атрыманьня дазволу фармацэўтычнага інспэктара.
Падобны законапраект ужо быў унесены ў парлямэнт, але ён трапіў у шуфляду, паколькі, на думку Бюро сэймавых аналізаў, праект можа парушаць законы Эўрапейскага Зьвязу. Паўторная падача дакумэнту, на гэты раз у выглядзе грамадзянскага законапраекту, павінна дапамагчы пазьбегнуць шляху папярэдняга праекту, паколькі грамадзянскія прапановы законаў павінны абавязкова цягам трох месяцаў трапіць пад першае чытаньне. Кааліцыя мэдычнай марыхуаны спадзяецца, што законапраект атрымае розгалас, паколькі, яе меркаваньнем, палітыкі блякуюць яго па палітычных матывах.
Выкарыстаньне лячэбнай марыхуаны выклікае шмат пратэстаў. А прычынай канфлікту зьяўляецца перш за ўсё тое, што прыхільнікі марыхуаны прапануюць, каб пацыенты маглі самастойна яе вырошчваць. У сваю чаргу міністар аховы здароўя лічыць, што гэта павінна адбывацца пад кантролем дзяржавы.
Rzeczpospolita/нг