Logo Polskiego Radia
Print

Заканчваецца сэзон на трускаўкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2016 16:23
Ён быў карацейшы чым летась і, на жаль, не такі багаты як папярэднія сэзоны.
www.pixabay.com

Заканчваецца сэзон на трускаўкі (клубніцы). Ён быў карацейшы за мінулы год і, на жаль, не такі багаты як папярэднія сэзоны. У пункты прыёму дастаўляюць апошнія партыі гэтых пладоў.

Паводле слоў прэзыдэнта Асацыяцыі польскіх садаводаў Міраслава Малішэўскага, асноўнай прычынай сёлетняга меншага ўраджаю зьяўляецца дрэннае надвор’е. «Да гэтага прычынілася ў значнай ступені сёлетняя засуха. Трускаўка вельмі дрэнна рэагуе на недахоп вады, таму што мае неглыбокую каранёвую сыстэму. Такім чынам, у гэтым годзе мы атрымалі меней пладоў», – адзначае старшыня асацыяцыі.

Меншы запас трускаўкі прывёў да росту коштаў: у канцы сэзона цана за кіляграм трускавак дасягае 10 злотых (больш за 2 эўра).

У Польшчы кожны год зьбіраецца 150–200 тысячы тон трускаўкі. Гэта адна пятая частка ад усёй вытворчасьці Эўрапейскага Зьвяза.
А нашым радыёслухачам мы раім хутчэй запасьціся гэтай сьпелай ягадай, каб нават у зімку кубачак гарбаты з трускаўкавым варэньнем мог нагадаць вам аб летняй сьпякоце.

кд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт