Робат самастойна прасуе й складвае адзеньне (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.06.2016 14:52
Неўзабаве цуда-машына пад назвай “FoldiMate Family” паступіць у подаж.
foto: pixabay.com
Ня любіце прасаваць і складваць рэчы? Цяпер замест вас папрасаваць і скласьці адзеньне зможа робат, які называецца “FoldiMate Family”. Ён аўтаматычна распазнае памер вопраткі, таўшчыню тканіны й даўжыню рукавоў і самастойна выбірае праграму прасаваньня.
У залежнасьці ад ступені памятасьці рэчы гэты працэс займае ад 20 да 30 сэкундаў. Пасьля гэтага за менш чым 10 сэкундаў робат складвае рэч. Адначасова ў прыладу можна загрузіць 20 штук адзежы.
Праўда, каштуе цуда-робат нямала: 800 даляраў. У продаж “FoldiMate Family” паступіць у 2018 годзе, аднак на сайце вытворцы можна ўжо цяпер пакінуць заказ, заплаціўшы залог.
вс