Logo Polskiego Radia
Print

"Бежэнство. Дорога і повороты. 1915-1922"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.03.2016 16:13
  • "Бежэнство. Дорога і повороты. 1915-1922".mp3
Шыкоўна выдадзеная Музэем Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах кніга Дарафея Фёніка й спэктакль групы "Антракт".
Кніга Дарафея ФёнікаКніга Дарафея Фёнікафота: Я.Іванюк

Леташнія ўрачыстасьці, зьвязаныя з сотай гадавінай "бежанства", напэўна пашырылі веды жыхароў Падляшша пра гэты працэс з пэрыяду Першай сусьветнай вайны. Арганізаваліся выставы, ладзіліся тэатральныя спэктаклі, выдаваліся кнігі.

На думку старшыні Беларускага гістарычнага таварыства прафэсара Алега Латышонка, дзякуючы гэтым падзеям памяць пра "бежанства" захаваецца ў грамадзтве як мінімум яшчэ на адно пакаленьне.

Напэўна аднак нельга сказаць, што пра "бежанства" ведаем ужо ўсё. Веды на гэтую тэму, безумоўна, пашырае шыкоўна выдадзеная Музэем Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах кніга Дарафея Фёніка "Бежэнтво. Дорога і повороты. 1915-1922".

Пры нагодзе прэзэнтацыі гэтага выданьня са спэктаклем пра "бежанства" выступіла таксама тэатральная група Антракт зь Бельскага дому культуры.

Чарговая прэзэнтацыя кнігі Дарафея Фёніка "Бежэнтво. Дорога і повороты" ўжо ў бліжэйшую пятніцу ў Цэнтры імя Людвіка Замэнгофа ў Беластоку. Пазьней 20-га сакавіка спэктакль пра "бежанства" пры нагодзе прэзэнтацыі кнігі можна будзе таксама паглядзець у Гайнаўскім беларускім музэі.

Рэпартаж падрыхтаваў Яраслаў Іванюк

Сцэнаграфія
Сцэнаграфія пастаноўкі спэктакля па кнізе Д.Фёніка
/

/

/

/

Дарафей
Дарафей Фіёнік падпісвае сваю кнігу.


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт