Даўжнікі цягнуць бюджэты польскіх гарадоў у пастку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.01.2016 17:15
Амністыя, магчымасьць адпрацаваць запазычанасьць, падзел на раты – гарадзкія ўлады шукаюць пасьпяховыя мэтады збору камунальных аплат.
Foto: www.polskieradio.pl
Тым ня менш, запазычанасьць жыхароў камуналак з году на год павялічваецца.
У Варшаве за чатыры гады запазычанасьць у гэтай галіне вырасла з 200 млн ($50 млн) да 285 млн злотых ($70 млн).
Вялікія праблемы маюць таксама гарадзкія бюджэты Катавіцаў і Кракава. Чыноўнікі апраўдваюць даўжнікоў: Многія людзі, якія карыстаюцца камунальнымі кватэрамі, у сувязі са складанай эканамічна-фінансавай сытуацыяй кожны месяц мусяць зрабіць выбар, ці абмежаваныя сродкі прызначыць на ежу й лекі, ці заплаціць за кватэру, – тлумачыць дырэктар Упраўленьня камунальных дамоў у Кракаве Катажына Запала.
На мапе Польшчы ёсьць станоўчыя выключэньні. Напрыклад, у Беластоку ўдалося значна абмежаваць суму запазычанасьці з 17 млн да 8 мільёнаў злотых. Горад дазваляе адпрацаваць камунальную аплату. Запазычаных жыхароў высылаюць да ўпарадкаваньня тэрыторыі, прыбіраньня кватэр пад арэнду, дагляданьня дзіцячай пляцоўкі і г.д. У Беластоку ў гэтую праграму задзейнічаныя 140 чалавек – піша „Dziennik Gazeta Prawana”.
яс