У сталіцы заробкі ня самыя высокія
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.01.2016 14:00
У мінулым годзе сярэднія зарплаты інфарматыкаў у Варшаве ды Кракаве былі аднолькавыя.
Photo: Ministerio TIC Colombia/flickr/Commercial use allowed
Як правіла ў сталіцы дзяржавы заробкі самыя высокія. Гэтае правіла ўжо не датычыць праграмістаў у Польшчы. Кракаў дагнаў Варшаву, а Ўроцлаў неўзабаве дагоніць – інфармуе выданьне Puls Biznesu.
У мінулым годзе сярэднія зарплаты інфарматыкаў у Варшаве ды Кракаве былі аднолькавыя. Ва Ўроцлаве яны крыху ніжэйшыя, але сёлета фірмы з гэтага горада плянуюць самыя высокія павышэньні акладаў іфарматыкаў.
Калі заробкі ў сталіцы ды іншых гарадах амаль зраўналіся, то ўсё часьцей інвэстыцыі ў цэнтры бізнэс-паслуг ды інфармацыйных тэхналёгій трапляюць у Варшаву. У сталіцы кожны год на рынак выходзіць найбольш студэнтаў, а таксама горад прыцягвае шмат амбітных людзей, якія прыяжджаюць сюды ў пошуках працы. Аднак Варшава не канкуруе з Кракавам або Ўроцлавам, а з таньнейшымі Познаньню, Лодзяй або Гданьскам. Некаторыя фірмы, у тым ліку міжнародныя карпарацыі выбіраюць сталіцу менавіта таму, што тут назіраецца самы вялікі рынак даступных работнікаў. Тым ня менш, з кожным годам фірмам усё цяжэй знайсьці й утрымаць добрага супрацоўнкіа. Заробкі ў галіне ІТ-тэхналёгій растуць хутчэй, чым у іншых сэктарах эканомікі. Павышэньні зарплатаў у мінулым годзе склалі ў сярэднім 4% (нагадаем, што ў другой палове году ў краіне назіралася дэфляцыя – падзеньне цэнаў – нг).
Puls Biznesu/нг