Logo Polskiego Radia
Print

Людзі пляткарылі заўсёды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.12.2015 13:32
Калісьці плёткі не выходзілі за межы асяродзьдзя славутых, а цяпер бульварнай прэсе патрэбныя папарацы.
www.pixabay.com

Каму патрэбныя папарацы – пад такім загалоўкам Gazeta Wyborza друкуе інтэрвію з Томашам Паткаемам, аўтарам кніжкі пра фатографаў, якія робяць здымкі славутым асобам без іх згоды.

На пачатку разьвіцьця галіны прынцып працы папарацы быў такі: зрабіць здымак так, каб зорка не заўважыла. Цяпер жа, напрыклад, здымкаў з дому ніводзін часопіс ня мог бы надрукаваць, паколькі гэта забаронена законам.

Шоў-бізнэс нажываецца сам на сабе і сам сябе накручвае. Ніхто не захоча рабіць здымкі зорцы, якая не жадае, каб яе пазналі. Ці пляткарства – гэта рыса сучасных часоў? Абсалютна не, людзі любілі абгаворваць славутых ужо ў старажытнасьці. Пра вядомых і важных асоб пляткарылі заўсёды, але калісьці не было папарацы, і таму плёткі не выходзілі за межы асяродзьдзя. Цяпер зоркі называюць супрацоўнікаў бульварнай прэсы злодзеямі, паколькі мяркуюць, што тыя крадуць іх прыватнае жыцьцё. Калі хтосьці стаў славутым, СМІ хочуць пра яго пісаць, то фатографы будуць яго здымаць, пакуль здымкі будуць добра прадавацца. Адзін зь герояў кнігі сказаў, што датошнасьць бульварнай прэсы – гэта як падатак ад выйгрышу ў лятарэі.

Польскі рэкорд за здымак папарацы – 100 тыс. злотых за Барака Абаму ў спартзале варшаўскага гатэлю Marriott. Але цяжка сказаць, колькі з гэтых грошай атрымаў сам фатограф, паколькі пры такога тыпу фатаграфіях ёсьць цэлая сетка людзей, якім неабходна заплаціць, каб трапіць у адпаведнае месца ў адпаведным часе.

Gazeta Wyborza/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт