Logo Polskiego Radia
Print

Што зрабіць зь няўдалым калядным падарункам?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2015 16:43
Упаўнаважаныя па правах спажыўцоў нагадваюць палякам пра іх правы.
Photo: pixabay.com

Сьвяточныя падарункі, якія мы знайшлі пад ёлкай, не заўсёды адпавядаюць нашым чаканьням ці проста падабаюцца нам. Праблемы могуць узьнікнуць, калі мы захочам такую рэч вярнуць або памяняць у краме, паколькі такая магчымасьць залежыць выключна ад добрай волі прадаўца.

„Таму варта падумаць пра забесьпячэньне яшчэ падчас набыцьця тавару”, - кажа муніцыпальны абаронца правоў спажыўцоў са Шчэціна Лёнгіна Качмарэк.

„Вельмі добра, калі прадавец пацьвердзіць нам на касавым чэку, што вярнуць тавар можна будзе на працягу пэўнага часу”, - адзначае жанчына.

Яна нагадвае, што нядобрасумленных прадаўцоў можна знайсьці таксама ў Інтэрнэце, таму варта пазнаёміцца зь меркаваньнямі іншых пакупнікоў на іх конт.

У выпадку пакупкаў, зробленых па інтэрнэце, кліент мае права вярнуць тавар на працягу 14 дзён, а прадавец абавязаны вярнуць кліенту грошы.

аз





Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт