Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі забароняць лялькі з вусамі?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2015 07:12
Гаворка ідзе пра знакамітую й любімую дзецьмі сэрыю лялек «Лалалупсія».
Адна зь гераінь аповеду «Добрыя цуды ў краіне Лалалупсія»Адна зь гераінь аповеду «Добрыя цуды ў краіне Лалалупсія»Cecilia Coelho/flickr.com

Пракуратура Краснаярскага краю вывучыла дзіцячыя цацкі «невядомай гендэрнай прыналежнасьці» на прадмет «прапаганды нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі сярод непаўналетніх» і не знайшла складу адміністрацыйнага правапарушэньня.

Раней паведамлялася, што лялькі ў жаночай вопратцы, але з вусамі, выклікалі занепакоенасьць у нейкага жыхара Краснаярска. Ён накіраваў скаргу ў пракуратуру. Пракуроры не знайшлі падстаў забараніць продаж падобных цацак. Але сама ідэя пракурорам спадабалася. Таму пракуратура Краснаярскага краю мае намер выступіць у Генэральную з просьбай, каб генпракурор Юрый Чайка выйшаў з адпаведнай ініцыятывай да заканадаўцаў. Аблічча, а ня толькі склад цацак, павінен, на думку пракурораў, рэгулявацца законам.

Зрэшты, хоць да спэцыяльнага закона справа пакуль не дайшла, вусатых лялек ужо прыбралі з паліц крам, паведамляюць краснаярскія СМІ. Гаворка ідзе пра знакамітую сэрыю лялек ад «MGA Entertainment» пад назвай «Лалалупсія». Яны адлюстроўваюць гераінь мультфільма «Добрыя цуды ў краіне Лалалупсія». У кожнай лялькі свой вобраз. Адзін зь іх – гэта ўтаймавальніца ў цырку. Менавіта таму дзяўчынка з вусамі...

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт