Logo Polskiego Radia
Print

Асяродзьдзе ўплывае на заробкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.12.2015 10:41
Навукоўцы прааналізавалі жыцьцё 5 мільёнаў дзяцей, якія ў дзяцінстве былі прымушаныя зьмяніць месца жыхарства.

Ці дзяцінства, праведзенае ў бедным асяродзьдзі, гэта прыгавор на беднасьць у дарослым жыцьці, ці ўсё залежыць ад нашых індывідуальных рысаў? Журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna піша, што амэрыканскія навукоўцы гэта праверылі. Яны прааналізавалі жыцьцё 5 мільёнаў дзяцей, якія ў дзяцінстве былі прымушаныя зьмяніць месца жыхарства. І прыйшлі да высновы, што кожны год, праведзены ў багатым асяродзьдзі, вядзе да росту зарплаты ў будучыні, а ў бедным – да падзеньня заробкаў.

Чым раней дзіця пераяжджае ў іншае асяродзьдзе, тым большы ўплыў аказвае на яго зьмена. У лепшых мікрараёнах дзеці маюць доступ да лепшай адукацыі, адсюль выснова, што вельмі цяжка дабіцца посьпеху дзецям імігрантаў. І, што цікава, дзеці імігрантаў атрымліваюць горшыя адзнакі ў дасьледаваньнях, чым дзеці карэнных жыхароў, як у першым, так і другім пакаленьні.

Прыведзеныя дасьледаваньні даюць аптымістам падставы сьцьвярджаць, што праз паляпшэньне ўмоваў жыцьця імігрантаў у горшых раёнах, можна паўплываць на будучыню наступных пакаленьняў. Толькі праблема ў тым, што невядома, якім чынам гэта зрабіць.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт