Logo Polskiego Radia
Print

Мужчына заразіўся ракам ад стужачнага чарвяка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2015 15:47
41-гадовы жыхар Калюмбіі заразіўся анкалёгіяй ад стужачнага чарвяка - паразіта, які ў ім жыў.
foto: wikipedia

Цікавы й надзвычай рэдкі мэдычны выпадак здарыўся ў Калюмбіі. 41-гадовы мужчына 10 гадоў быў носьбітам ВІЧ, але не прымаў антырэтравірусныя лекі. Мужчына прыйшоў да лекара з высокай тэмпэратурай і кашлем. Тамаграфія паказала, што яго лёгкія і лімфавузлы заняў рак. Лекары правялі біяпсію, у выніку якой аказалася, што ракавыя клеткі ў 10 разоў меншыя чым клеткі чалавека. Пасьля правядзеньня дадатковых дасьледаваньняў, у тым ліку ДНК, лекары прыйшлі да высновы, што гэта клеткі стужачнага чарвяка. Паводле мэдыкаў, чарвяк, які жыў у мужчыне, захварэў ракам, і ў выніку анкалягічнае захворваньне перадалося чалавеку.
Лекары зазначаюць, што на дадзены момант апісаны дыягназ зьяўляецца адзіным дакумэнтаваным выпадкам такога роду.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт