Браць прыклад з Р. Левандоўскага
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.09.2015 13:00
Ён ня толькі фэнамэнальны футбаліст, але таксама амбасадар добрай волі ЮНІСЭФ.
Выданьні камэнтуюць выдатную гульню польскага футбаліста Робэрта Левандоўскага, які падчас матчу сваёй каманды, мюнхэнскай Баварыі з «Вольфсбургам» забіў неверагодныя пяць галоў за 9 хвілін.
Карыстальнікі інтэрнэту ашалелі – усе пішуць пра «Левага» і яго трук – камэнтуе здарэньне Юстына Сухэцка ў выданьні Gazeta Wyborcza. Хай пішуць, але ўжо не пра ягоныя галы, а пра тое, што Левандоўскі зьяўляецца амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ і выступае ў падтрымку бежанцаў. Летась пасьля акцыі ЮНІСЭФ з Робэртам Левандоўскім 8 млн. эўрапейцаў прадставіла па ягоным прыкладзе голас дзецям уцекачоў. У фільме Левандоўскі гаворыць ад імя малога Мустафы з Ярданіі, які распавядае, што ягоны дом разбураны выбухам, а ён ня можа гуляць у футбол са сваім сябрам, у дом якога трапіла бомба. «Малога Мустафу ніхто ня слухае. Таму я аддаю яму свой голас, – гаворыць футбаліст. – Такіх дзяцей мільёны, для якіх страх, насільле, вайна сталі штодзённасьцю», – падсумоўвае Левандоўскі.
Футбаліста не цікавіць статус зоркі, ён канцэнтруецца на футболе. Сёньня, калі яго прозьвішча на вуснах усіх, варта пра гэта нагадаць. А нават яго падтрымаць, хаця б перадаючы далей голас малога Мустафы ды іншых дзяцей, пацярпелых у выніку вайны ў Сырыі. Дарэчы, гэта разумее і клюб Левандоўскага, ён супрацоўнічае з уладамі Баварыі ў сфэры дапамогі бежанцам, якія шукаюць у Нямеччыне прытулку. Клюб перадасьць на гэтую мэту мільён эўра, а таксама наладзіць спартыўны лягер для дзяцей.
Gazeta Wyborcza/нг