"Лялька": частка другая
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.09.2015 18:16
Паслухайма, як гучыць “Лялька” на мове Коласа й Купалы.
www.flickr.com
У суботу цэлая Польшча чытае раман “Лялька” Баляслава Пруса. Мерапрыемства адбываецца ў рамках акцыі “Нацыянальнае чытаньне”, падчас якой вядомыя палякі чытаюць клясыку польскай літаратуры. Сярод “чытачоў” – прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата, якія інаўгуравалі акцыю. Польскае радыё таксама далучылася да мерапрыемства, у тым ліку Беларуская служба. Паслухайма, як гучыць “Лялька” на мове Коласа й Купалы. Фрагмэнт твору ў перакладзе Галіны Жарко чытае Кірыл Сьмяглікаў. Частка другая.
слухайце далучаны гукавы файл