Logo Polskiego Radia
Print

Л.Мэсі прызнаны лепшым футбалістам Эўропы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 01.09.2015 09:09
Форвард гішпанскай "Барсэлёны" Ліянэль Мэсі прызнаны лепшым футбалістам сэзону-2014/2015.
PAP/Piotr Pędziszewski

Аргентынскі форвард гішпанскай "Барсэлёны" Ліянэль Мэсі прызнаны лепшым футбалістам Старога Сьвету ў сэзоне-2014/2015, апярэдзіўшы свайго аднаклубніка ўругвайца Луіса Суарэса і партугальца Крыштыяну Раналду з мадрыдзкага "Рэалу".

У мінулым сэзоне Мэсі дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў. У мінулым розыгрышы чэмпіёнскай Лігі ён забіў 10 мячоў (гэтак жа, як яго аднаклубнік Нэймар і Крыштыяну Раналду), у матчах гішпанскага першынства Мэсі забіў 43 мячы, саступіўшы толькі Крыштыяну Раналду, у якога на 5 мячоў больш.

Неўзабаве беларускія заўзятары змогуць на свае вочы паназіраць за гульнёй Ліянэля Мэсі ў складзе "Барсэлёны", якая будзе адным з супернікаў барысаўскага БАТЭ ў групе Е новага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.

эб/belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт