У Берасьці вызначыліся лепшыя дрыфтары году
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        18.08.2015 13:13
                    
                                 
                
                
                    Трэці раз чэмпіёнам краіны па гэтым відзе аўтаспорту стаў мянчук Аляксей Вішнеўскі. 
                
                
                    
                        
drift.by
                     
                
                
                
               
                
                         
У Берасьці сталі вядомыя пераможца і прызёры чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу. У трэці раз чэмпіёнам краіны па гэтым відзе аўтаспорту стаў мянчук Аляксей Вішнеўскі. 
Фінальная гонка адбылася ў межах Берасьця. Не абышлося безь нечаканасьцяў — першае месца ў гэтай гонцы заняў мянчук Андрэй Піскароў. На другім месцы апынуўся пілёт Аляксей Вішнеўскі, на трэцім — Максім Шаціла. 
Яшчэ да апошняга этапу Аляксей Вішнеўскі па суме балаў забясьпечыў сабе першае месца ў чэмпіянаце. Інтрыга захоўвалася ў барацьбе за другое месца. У выніку ўдалы выступ у Берасьці прынёс Максіму Шацілу другое месца, Сяргей Сак замкнуў першую тройку.
Берасьцейская траса мае сярэднюю ступень складанасьці — гонка была небясьпечнай для пілётаў і відовішчнай для гледачоў. Так, падчас трэніровачных заездаў Андрэй Мезін урэзаўся на аўтамабілі ў бэтонную агароджу. 
Усяго ж у берасьцейскім мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыкладна 20 гоншчыкаў.  Паглядзець на іх выступы прыйшлі амаль 3 тыс. чалавек. За час гонкі было спалена каля 200 пакрышак прыкладна на 20 тыс. даляраў. 
эб/ БелаПАН