За суткі новую Windows усталявалі на 14 мільёнаў прылад
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.08.2015 17:13
У параўнаньні з нармальнымі паказьнікамі трафік вырас на 35 адсоткаў.
На працягу першых сутак пасьля выпуску Windows 10 новую апэрацыйную сыстэму Microsoft усталявалі на 14 мільёнаў прылад. Пра гэта напісаў у сваім карпаратыўным блёгу старэйшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі Юсуф Мэхдзі.
У Microsoft падкрэсьлілі, што дадзеная лічба цалкам апраўдала ўсе чаканьні і цяпер даводзіцца нават абмяжоўваць лік адначасовых запамповак, каб не «зламаць інтэрнэт». Пра такую верагоднасьць навінавыя выданьні паведамлялі ў дзень запуску Windows 10. Каб гэтага не здарылася, кампанія ставіць карыстальнікаў у чаргу і аддае перавагу тым, хто зарэзэрваваў копію апэрацыйнай сыстэмы загадзя.
І сапраўды, як толькі пачаліся запампоўкі Windows 10, інтэрнэт-правайдэры з усяго сьвету заўважылі значнае павышэньне нагрузкі на абсталяваньне. У параўнаньні з нармальнымі паказьнікамі трафік вырас на 35 адсоткаў.
У Microsoft адзначаюць, што ўстаноўка Windows 10, у якую вярнулася кнопка «Пуск», бясплатная, а яе працэс найбольш зручны на прыладах зь легальнымі копіямі Windows 7 і 8.1. Аднак, як высьветлілася, апэрацыйная сыстэма не зусім бясплатная. Карыстальнікі заяўляюць пра наяўнасьць убудаваных пакупак. Напрыклад, каб адключыць паказы рэклямы ў пасьянсе Solitaire на месяц, прыйдзецца заплаціць 1,49 даляра. Гадавое адключэньне рэклямы каштуе 9,99 даляра.
эб/lenta.ru