Logo Polskiego Radia
Print

21 прычына піць каву

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.07.2015 11:11
  • 2015-07-23.mp3
2,5 кубачкі горкага напою ў дзень прадухіляюць дэпрэсію і памяншаюць рызыку зьяўленьня шматлікіх хвароб.
foto: wikipediafoto: wikipedia

foto:
foto: wikipedia

Кава – адзін з самых папулярных напояў у сьвеце, які выклікае гарачыя спрэчкі аб яго карысных уласьцівасьцях і шкодзе.

Польскае выданьне «Gazeta Wyborcza» прадставіла 21 факт, які пацьвярджае карысьць гэтага горкага напою.

Кава:

1. Змагаецца з вольнымі радыкаламі

Кава зьмяшчае ў сабе вялікую колькасьць антыаксыдантаў, якія запавольваюць акісьленьне арганічных рэчываў у клетках і прадухіляюць старэньне скуры. Антыаксыданты зьмяншаюць фактары рызыкі шматлікіх захворваньняў. Кубак кавы зьмяшчае ў сабе больш антыаксыдантаў, чым шклянка грэйпфрутовага соку, соку з буякоў, маліны або апэльсінаў.

2. Зьмяншае рызыку разьвіцьця хваробы Альцгеймера

Алкалоіды, якія ўтрымліваюцца ў каве, блякуюць назапашваньне бэта-амілоіднага бялку ў мозгу і здушваюць запаленчыя працэсы ў цэнтральнай нэрвовай сыстэме. Апошнія досьледы (праўда, пакуль толькі на экспэрыментальных мышах, а не на людзях), дазваляюць меркаваць, што кава можа нават спыніць хваробу Альцгеймера.

3. Зьніжае рызыку разьвіцьця цукровага дыябэту другога тыпу

Досьледы, якія праводзіліся ў ЗША пры ўдзеле 28 тысяч жанчын, паказалі неверагодныя вынікі. Аказалася, што ў барацьбе з дыябэтам найбольш эфэктыўным сродкам зьяўляецца кава без кафэіну. Гэта, бадай, адзіная карысная якасьць прадукту з сэрыі «кава без кафэіну», «алей бяз тлушчу», «ласунак бяз цукру» і г.д. Як мінімум шэсьць кубкаў гэтага напою ў дзень - і рызыка зьяўленьня цукровага дыябэту зьніжаецца на 30%. Звычайная кава таксама прадухіляе разьвіцьцё хваробы, але дзейнічае крыху слабей.

4. Прадухіляе дэпрэсію

Два кубкі кавы ў дзень і, прынамсі ў жанчын, рызыка дэпрэсіі зьніжаецца.

5. Павышае настрой

Кафэін па сваёй будове вельмі падобны на адэназін – хімічнае злучэньне, якое назапашваецца ў мозгу па меры стомленасьці. Кафэін «прыкідваецца» адэназінам і блякуе рэцэптары мозгу, якія счытваюць інфармацыю тыпу «я вельмі стаміўся і мне ўсё надакучыла». Дзякуючы гэтаму мы адчуваем сябе больш сьвежымі і гатовыя з усьмешкай ісьці насустрач усім цяжкасьцям новага дня.

6. Прадухіляе безуважлівы склероз

«У кафэіну ёсьць здольнасьць абараняць нэрвовыя клеткі», - распавядае доктар Ганна Хэндстрэм са швэдскага Ўнівэрсытэту ў Гётэборгу, якая праводзіла частку эўрапейскіх досьледаў на тэму безуважлівага склерозу і кавы. Амэрыканска-швэдзкая дасьледчая група праводзіла экспэрыменты з больш як 1600 швэдамі з гэтым захворваньнем і 1100 амэрыканцамі. Мэдыкі назіралі таксама за групай 2800 здаровых швэдаў і 1100 здаровых амэрыканцаў. У тых, хто наогул ня піў горкага напою, гэтае захворваньне сустракалася ў 1,5 разы часьцей.

7. Зьмяншае рызыку разьвіцьця хваробы Паркінсана

Аматары кавы радзей за астатніх схільныя да хвароб, сымптомамі якіх зьяўляецца гіпакінэзія (недастатковая рухальная актыўнасьць арганізму), трэмор або праблемы з утрымліваньнем раўнавагі. Прычынай праблем зьяўляецца зьнікненьне нэрвовых клетак у некаторых абласьцях мозгу. Як кава можа прадухіліць разьвіцьцё хваробы Паркінсана? Да канца гэта яшчэ ня вывучана, але некаторыя тэорыі кажуць, што кафэін «ловіць» нэйратаксіны, якія правакуюць хваробу і выводзіць з арганізму. Іншая здагадка – кафэін зьмяншае зьяўленьне нэйратрансмітэраў, якія могуць сур'ёзна пашкодзіць клеткі мозгу. Як бы там ні было, самы час зрабіць перапынак на каву!

8. Прадухіляе лысеньне

Кафэін стымулюе валасяныя цыбуліны ў мужчын, у якіх яны ўжо пачынаюць вычэрпвацца. У дадзеным выпадку не рэкамендуецца піць каву. Лекары рэкамендуюць уціраць яе ў скуру.

9. Дзейнічае як мачагоннае

І зьніжае рызыку адкладваньня кальцыя, з-за якога ў мачавых шляхах утвараюцца пясок і камяні.

10. Не вінаватая ў гіпэртаніі

У гэтым сэнсе каве дастаецца больш за ўсё. Непакояцца звычайна людзі з павышаным ціскам. Аднак шырокія досьледы (удзел прымалі каля 6500 чалавек) даказалі, што кава ніяк не ўплывае на ціск чалавека. Больш за тое, людзі, якія выпівалі па шэсьць кубкаў у дзень, не пакутавалі ад павышанага ціску, у адрозьненьне ад тых, хто ня піў кавы наогул.

11. Зьмяншае рызыку зьяўленьня пухлін

Якім чынам? З-за высокага ўтрыманьня антыаксыдантаў, якія аберагаюць клеткі цела ад пашкоджаньняў і «амалоджваюць» іх. Але ня толькі. Кава ўплывае на гармоны і на тое, як арганізм перапрацоўвае цукар. Дзякуючы гэтаму ў аматараў эспрэса або латэ на 60% радзей зьяўляюцца агрэсіўныя пухліны прастаты і маткі. Хларагенавая кіслата і іншыя антыакісьляльнікі, якія ўтрымліваюцца ў каве, таксама значна зьмяншаюць рызыку зьяўленьня пухлін тоўстай кішкі.

12. Палягчае дыханьне

Кафэін, які зьмяшчаецца ў каве, дзейнічае на гладкія цягліцы бронх практычна як тэафілін - адзін з асноўных супрацьастматычных лекаў.

13. Дапамагае схуднець

Кафэін паскарае працэс мэтабалізму і дапамагае энэргіі, якую мы атрымліваем зь ежай, ператварацца ў цяпло, а ня ў тлушчавую тканку.

14. Прадухіляе зьяўленьне карыесу

У каве знаходзяцца мікраэлемэнты, якія не дазваляюць бактэрыям асядаць на эмалі. Дзейнічае таксама антыбактэрыйна, запавольваючы рост бактэрый Streptococcus mutans, якія выклікаюць карыес. У XVII стагодзьдзі з дапамогай кавы чысьцілі зубы.

15. Зьмяншае рызыку зьяўленьня блефараспазму

Гэтае сур'ёзнае захворваньне часьцей за ўсё зьяўляецца ў людзей старэйшых за 50 гадоў, справакаванае раздражненьнем колавай цягліцы вока. У крайніх выпадках можа прывесьці да сьлепаты. Два кубкі кавы ў дзень значна зьмяншаюць рызыку зьяўленьня гэтага захворваньня. Хутчэй за ўсё, тут дзейнічае той жа мэханізм, што і ў выпадку з хваробай Паркінсана - кафэін блякуе рэцэптары, якія адказваюць за дрыжыкі ў цягліцах.

16. Спрыяе рэгенэрацыі

Алкалоіды, якія зьмяшчаюцца ў каве, паскараюць працэс абнаўленьня глікагену - вугляводу, які фармуе асноўны паліўны запас для цягліц. Глікаген выпрацоўваецца пры працяглых нагрузках на цягліцы. Людзі, якія п'юць каву, хутчэй аднаўляюць запасы глікагену і становяцца больш цягавітымі.

17. Добрая для сустрэч

У напружаных сытуацыях, асабліва калі трэба працаваць у групах, на сходах, канфэрэнцыях, пасяджэньнях або нарадах, заўсёды падаюць каву. Як заўважыла псыхоляг Ліндсі Клэр з Брыстальскага ўнівэрсытэту, пасьля аднаго-двух кубкаў кавы ў жанчын значна павышаюцца пазнавальныя здольнасьці. На мужчын, аднак, кава дзейнічае інакш – яна прытупляе іх рэакцыю і пагаршае памяць.

18. Кава дапамагае печані

Дзьве з паловай кубачкі кавы ў дзень зьмяншаюць рызыку зьяўленьня фіброзу і цырозу печані, справакаванага празьмерным ужываньнем алькаголю. (Увага, гэта не азначае, што кава дапамагае ацьвярозець. Не дапамагае). Таксама хворыя вірусным гепатытам C значна лепш пераносяць лячэньне, калі падчас тэрапіі выпіваюць, па меншай меры, два кубкі кавы ў дзень. Гэты напой таксама прадухіляе зьяўленьне жоўцевых камянёў.

19. Дапамагае зьнізіць боль

Боль у цягліцах пасьля фізычных нагрузак турбуе значна менш тых, хто выпівае мінімум два кубкі напою ў дзень. Кафэін блякуе рэцэптары адэназіну, хімічнага злучэньня, якое вылучаецца ў залежнасьці ад «ўзроўню» болю. Дзякуючы гэтаму цягавітасьць пры вялікіх нагрузках павялічваецца і выпрацоўваецца ўстойлівасьць.

20. Смачна пахне

Пах сьвежапрыгатаваный кавы можа падняць з ложка нават самых вялікіх аматараў паспаць, а першы глыток змывае з нас рэшткі сну. Кавы можна нават ня піць – для бадзёрасьці дастаткова яе толькі панюхаць.

21. Каву лепш за ўсё піць да 11 раніцы

Навукова даказана, што гэта лепшы час для кубачка кавы.

эб/wyborcza.pl

21 прычына піць каву
2,5 кубачкі горкага напою ў дзень прадухіляюць дэпрэсію і памяншаюць рызыку зьяўленьня шматлікіх хвароб.

«Без майго ранішняга кубачка кавы я б усох як кавалак смажанай казьляціны», - казаў калісьці Ёган Себасьцьян Бах.
Кава – адзін з самых папулярных напояў у сьвеце, які выклікае гарачыя спрэчкі аб яго карысных уласьцівасьцях і шкодзе.

Польскауе выданьне «Gazeta Wyborcza» прадставіла 21 факт, які пацьвярджае карыснасьць гэтага горкага напою.

17. Добры для сустрэч

У напружаных сытуацыях, асабліва калі трэба працаваць у групах, на сходах, канфэрэнцыях, пасяджэньнях або нарадах, заўсёды падаюць каву. Як заўважыла псыхоляг Ліндсі Клэр з Брыстальскага ўнівэрсытэту, пасьля аднаго-двух кубкаў кавы ў жанчын значна павышаюцца пазнавальныя здольнасьці. На мужчын, аднак, кава дзейнічае інакш – яна прытупляе іх рэакцыю і пагаршае памяць.

18. Кава дапамагае печані

Дзьве з паловай кубачкі кавы ў дзень зьмяншаюць рызыку зьяўленьня фіброзу і цырозу печані, справакаванага празьмерным ужываньнем алькаголю. (Увага, гэта не азначае, што кава дапамагае ацьвярозець. Не дапамагае). Таксама хворыя вірусным гепатытам C значна лепш пераносяць лячэньне, калі падчас тэрапіі выпіваюць, па меншай меры, два кубкі кавы ў дзень. Гэты напой таксама прадухіляе зьяўленьне жоўцевых камянёў.

19. Дапамагае зьнізіць боль

Боль у цягліцах пасьля фізычных нагрузак турбуе значна менш тых, хто выпівае мінімум два кубкі напою ў дзень. Кафэін блякуе рэцэптары адэназіну, хімічнага злучэньня, якое вылучаецца ў залежнасьці ад «ўзроўню» болю. Дзякуючы гэтаму цягавітасьць пры вялікіх нагрузках павялічваецца і выпрацоўваецца ўстойлівасьць.

20. Смачна пахне

Пах сьвежапрыгатаваный кавы можа падняць з ложка нават самых вялікіх аматараў паспаць, а першы глыток змывае з нас рэшткі сну. Кавы можна нават ня піць – для бадзёрасьці дастаткова яе толькі панюхаць.

21. Каву лепш за ўсё піць да 11 раніцы

Навукова даказана, што гэта лепшы час для кубачка кавы.

эб/wyborcza.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт