Кава прадухіляе імпатэнцыю
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.05.2015 11:28
І на гэтым добры ўплыў кавы на арганізм чалавека не заканчваецца.
foto: wikipedia
foto: wikipedia
Апошнім часам усё часьцей навукоўцы кажуць пра добры ўплыў кавы на наш арганізм. Не вылючэньне і амэрыканскія навукоўцы, якія правялі дасьледаваньні з удзелам 4 тыс. мужчын. Аказалася, што ў мужчын, якія п’юць каву кожны дзень, амаль у два рады меншая рызыка разьвіцьця імпатэнцыі, – паведамляе Rzeczpospolita. І на гэтым добры ўплыў кавы не заканчваецца. Вядома, што яна зьмяншае рызыку сардэчнага прыступу, ахоўвае ад старэчага склерозу, а нават прадухіляе рак скуры. Каб ня мець праблемаў з эрэкцыяй, дастаткова выпіць адзін-два кубкі кавы за дзень. Няма значэньня, ці гэта молатая кава, ці распушчальная.
Філёзаф з Ірляндыі Дэвід Бэрман дасьледуе ўплыў кавы на працу мазгоў. На ягоную думку, кава неабходная дзеля таго, каб пазнаваць сьвет і захоўваць адпаведныя прапорцыі. Калі мы п’ем каву, паглынаем кафэін, які стымулюе наш мозг, – кажа Бэрман. Ягоным меркаваньнем, на стымуляцыю мозгу ўплывае характэрны водар кавы. Мазгі адказваюць актыўнасьцю на гэты арамат. Ёсьць тысячы спосабаў заварваньня кавы, смак можа быць розны, але запах заўсёды застаецца аднолькавы.
Паводле Rzeczpospolita/нг