Logo Polskiego Radia
Print

Навошта збіраць 365 пакетаў са сьмецьцем?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2015 09:00
  • 365 пакетаў са сьмецьцем.mp3
Экалягічная арганізацыя "Арка" сьвяткуе сваё 10-годзьдзе й ладзіць 10 новых акцый.

Вядомая польская экалягічная арганізацыя “Арка” сьвяткуе сваё 10-годзьдзе. З гэтай нагоды падрыхтаваныя 10 новых акцый. Адной зь іх зьяўляецца “365 пакетаў са сьмецьцем”.

Заснавальнік арганізацыі Войцех Овчаш ужо 10 гадоў займаецца экалягічнай адукацыяй, рэгурлярна ладзіць тэматычныя акцыі. Многім, напэўна, даўно не хацелася б пераконваць людзей выкідваць сьмецьце ў лес, бо лясы надалей ім заваленыя. Часамі сапраўды можа здавацца, што гэта не ўдзячная праца.

Войцех Овчаш кажа, што пакуль яму надалей хочацца займацца экалягічнай дзейнасьцю, хоць ён прызнае, што бываюць крызысы. Аднак патрэба экалягічнай адукацыі ўсё ж вельмі моцная.

В. Овчаш: Я заўсёды тлумачу, што экалягічная адукацыя – гэта ня толькі сьмецьце. Калі мы хочам, каб нашыя акцыі споўнілі сваю ролю, то павінны быць цікавымі й прыцягальнымі. Гэта вельмі важна, паколькі на рынку ёсьць мноства арганізацый, якія ладзяць падобныя экалягічныя кампаніі. Мы павінны прабіцца сярод мноства прапановаў. Адсюль ёсьць патрэба стала прыдумваць новыя ідэі.

Новай акцыяй “Аркі” стала кампанія “365 пакетаў са сьмецьцем”. Войцех Овчаш прызнаецца, што гэта была яго ідэя, якую ён сам называе шалёнай.

В. Овчаш: Прыдумваючы назву, я заклаў, што гэта я цягам году зьбяру 365 пакетаў сьмецьця. Прынамсі столькі. І сапраўды я зьбіраю, заахвочваю гэта рабіць іншых, і аказалася, што гэта вялікая куча сьмецьця, зь якой трэба нешта зрабіць. Нават цяпер у мяне ў машыне ляжаць пяць вялікіх воркаў з бутэлькамі й пушкамі. Насамрэч, гэта вялікі клопат.

Эколяг адзначае, што акцыя насамрэч не складаная. Патрэбна толькі жаданьне. Удзельнічаць у ёй можна паўсюль – ідучы на шпацыр у лес, на рэку ці ў парк. Трэба ўзяць з сабой пакет і зьбіраць туды сьмецьце, якое валяецца там, дзе яго не павінна быць. Войцех Овчаш перакананы, што такія простыя індывідуальныя крокі могуць прычыніцца да таго, што вакол будзе чыцьцей. А сьмецьця вакол сапраўды вельмі шмат.

“Арка” для акцыі стварыла адмысловую старонку www.365reklamoweksmieci.pl, на якой можна зарэгістравацца і ўпісваць свае пакеты. Спэцыяльны лічыльнік сумуе ўсе пакеты й паказвае агульную лічбу.

Войцех Овчаш кажа, што самым частым сьмецьцем зьяўляюцца бутэлькі й пушкі ад алькаголя.

В. Овчаш: Ёсьць нават такія месцы, дзе асобы, якія спажывалі алькаголь, вельмі дакладка складваюць бутэлькі адна каля другой. У такіх выпадках я раблю здымкі. Ёсьць такі здымак, дзе побач ляжыць 150 бутэлек. Мы ня ставім за мэту прыбіраньне дзікіх сьмецьцязвалак. А іх таксама вельмі шмат. Адным з элемэнтаў кампаніі зьяўляюцца здымкі такіх месц. І нас радуюць выпадкі, калі мы зробім здымак дзікай звалкі, вышлем яго мясцовым уладам, а яны паклапоцяцца аб тым, каб гэта прыбраць. Таму мы адчуваем задавальненьне, што акрамя воркаў сьмецьця вакол зьнікаюць дзікія сьмецьцязвалкі.

Першыя два пакеты са сьмецьцем Войцех Овчаш сабраў на горнай трапінцы ў польскіх Бэскідах. Ён кажа, што найбольшай экалягічнай праблемай зьяўляюцца менавіта палітэленавыя пакеты. Штогод у сьвеце выпускаецца і ўводзіцца ў абарот амаль 1 мільярд плястыкавых аднаразовых пакетаў. Пасьля іх выкарыстаньня ўзьнікае 18 мільёнаў тон адходаў. А адным пакетам у сярэднім карыстаецца 25 хвілін.

Акцыя “365 пакетаў са сьмецьцем” прадугледжвае ня толькі збор сьмецьця. Гэта таксама адукацыйная кампанія пра рэцыклінг, сэгрэгацыю адходаў, а таксама пра экалягічныя паводзіны кожнага спажыўца.

Арганізатары вераць, што знойдуцца асобы, якія заангажуюцца ў гэтую сымбалічную акцыю. Навошта, калі вядома, што немагчыма сабраць усё сьмецьце? Каб гаварыць больш і часьцей аб тым, колькі ёсьць спосабаў выратаваць плянэту. Каб у кожным доме, школе, садку, бібліятэцы й многіх іншых месцах сьмецьця было менш, чым да гэтага часу.

У Польшчы на сьмецьцезвалкі трапляе ажно 70% сьмецьця. У Нямеччыне, Галяндыі ці Швэцыі – 1%. У год сярэднестатыстычны эўрапеец пакідае каля 520 кіляграмаў сьмецьця. Толькі 38% трапляе на звалкі. Рэшта спальваецца, пераапрацоўваецца ці кампастуецца. У Польшчы на сьметнікі трапляе ажно 70% сьмецьця, а паляк пакідае пасьля сябе каля 315 кіляграм разнастайных адходаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт