Logo Polskiego Radia
Print

Дашкольнікі з псыхічнымі расстройствамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.04.2015 12:09
Вінаватыя бацькі – іх непасьлядоўная сыстэма выхаваньня, бясстрэсавае выхаваньне і разводы.

Рэзка расьце колькасьць дзяцей дашкольнага ўзросту, якіх бацькі прыводзяць на візыт да псыхіатра. Летась малых пацыентаў ва ўзросьце ад 4 да 6 гадоў было на 3 тыс. больш, чым трымя гадамі раней – агулам 23,5 тыс. – чытаем у выданьні.

Вінаватыя бацькі – іх непасьлядоўная сыстэма выхаваньня, бясстрэсавае выхаваньне і разводы. Даволі часта здараецца, што бацькі, калі расстаюцца, змагаюцца дзіцём, а не за дзіця. Дзіця ня ведае, чый бок трымаць – мамы ці таты. Пачынаюцца псыхічныя праблемы – няўрозы, агрэсіўнасьць, начное нетрыманьне мачы ды іншае.

Усё больш бацькоў мае дзіця ў старэйшым узросьце – каля 40 гадоў. І часта гэта адзінае дзіця ў сям’і. Здараецца, што на гэты час прыходзіцца развод бацькоў. Вялікая група дзяцей, якія лечацца ў псыхіатра, мае няўрозы, выкліканыя жыцьцём у стрэсе.

Тэмп і стыль жыцьця на столькі хуткія, што многія дзеці гэтага не вытрымліваюць – адзначае старшыня таварыства “Непаслухмяныя дзеці” Ілёна Жэменюк. Не заўсёды дзіця атрымлівае дапамогу. Бацькі, садок ці школа як правіла заўважаюць праблемы, але пазьней не хапае комплекснай падтрымкі сям’і.

Дзіцячая псыхіатрыя – гэта галіна мэдыцыны, якой катастрафічна не хапае фінансавых сродкаў. Падчас паседжаньня камісіі адукацыі і моладзі спэцыяліст па дзіцячай псыхіатрыі прафэсар Томаш Валяньчык зьвяртаў увагу на тое, што колькасьць пацыентаў вырасла на 10%, а фінансаваньне галіны – толькі на 3%.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт