Logo Polskiego Radia
Print

З дна паднялі 2200 скрынак серабра (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2015 19:27
Скарб перавозіла брытанскае судна, патопленае нямецкай падлодкай у гады Другой сусьветнай вайны.

www.warhistoryonline.com
www.warhistoryonline.com

“Polska The Times” публікуе артыкул пра тое, што дзякуючы сучасным тэхналёгіям удалося адкрыць месцазнаходжаньне скарбу, які на судне перавозіўся ў Лёндан, і падняць яго на паверхню. У лістападзе 1942 года брытанскае гандлёвае судна “City of Cairo” перавозіла з Індыі ў Вялікабрытанію поўныя скрынкі серабра. Грошы былі патрэбныя каралеўству на вайну зь Гітлерам. І таму Лёндан у экстранным рэжыме сьцягваў са сваіх калёній грошы й каштоўнасьці на ваенныя патрэбы. “City of Cairo” перавозіў у трумах 100 тон серабра. Знаходзячыся ў Атлянтычным акіяне, судна трапіла ў поле паляваньня нямецкай падводнай лодкі, якая затапіла параход. З 311 чалавек выратаваліся больш за 200 чальцоў каманды й пасажыраў.
І вось цяпер, дзякуючы сучаснай тэхніцы, серабро ўдалося падняць з глыбіні больш за 5 тыс. мэтраў. Шукальнікі скарбаў падпісалі спэцыяльнае пагадненьне з урадам Вялікабрытаніі, на моцы якога ім прадастаўляўся працэнт ад знойдзенага скарбу. Які? Не вядома, бо бакі не паведамляюць падрабязнасьцей. Шукальнікам скарбаў прыйшлося пры дапамозе санару прашчупаць 15 тыс. квадратных кілямэтраў марскога дна. І ім удалося: з дна мора яны паднялі большасьць з 2 200 скрыняў зь серабром, перш за ўсё манэтамі, паведамляе “Polska The Times”.

Паводле сёньняшніх цэнаў, кошт скарбу - 50 млн. даляраў ЗША.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт