Logo Polskiego Radia
Print

Sony ў сакавіку выпусьціць альтэрнатыву Google Glass

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.02.2015 16:34
  • навука.mp3
Вэрсія разумных акуляраў Sony SmartEyeglass для распрацоўнікаў зьявіцца ў продажы 10 сакавіка ў некалькіх краінах Эўропы, а таксама Японіі ды ЗША.

/

Вэрсія разумных акуляраў Sony SmartEyeglass для распрацоўнікаў зьявіцца ў продажы 10 сакавіка ў некалькіх краінах Эўропы, а таксама Японіі ды ЗША. Ужо можна рэгіставаць предзамовы на прыладу ў Вялікабрытаніі і Нямеччыне. Апарат будзе каштаваць 840 даляраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі.

Разумныя акуляры працуюць у пары з Android-прыладамі. Яны здольныя адлюстроўваць апавяшчэньні, тэксты, малюнкі гэтак жа, як і Google Glass. Акуляры важаць 77 грамаў і абсталяваныя аксэлеромэтрам, гіраскопам, компасам, датчыкамі асьветленасьці, 3-мэгапіксэльнай камэрай і мікрафонам. Пры гэтым батарэі, як адзначае вытворца, хопіць усяго прыкладна на 150 хвілін працы без выкарыстаньня камэры. У камплектацыю таксама ўваходзіць міні-пульт, які ўключае ў сябе калонкі, сэнсарнае кіраваньне і акумулятар асноўнай прылады.

Кампанія таксама прадаставіць пакупнікам наборы распрацоўніка (Software Development Kit, SDK) для жадаючых ствараць прыкладаньні для акуляраў ад Sony.

Піянерам рынку разумных ачкоў зьяўляецца Google, які ў сваім прадукце Google Glass рэалізуе дапоўненую рэальнасьць, функцыі плэера і магчымасьць падлучэньня да смартфона. Тэставыя вэрсіі прадаваліся ў ЗША і Вялікабрытаніі, і іх кошт складаў каля паўтары тысячы даляраў. Аднак з гэтага году кампанія прыпыніла вытворчасьць бягучай вэрсіі і прызнала неабходнасьць перазагрузкі праекту.

У Apple ёсьць патэнт на галоўны дысплэй, падобны на гарналыжныя акуляры, з магчымасьцю падлучэньня да iPod і Apple TV. Сёлета карпарацыя Microsoft прадставіла свой варыянт інавацыйных акуляраў, але ў іх выпадку акцэнт кампаніі зроблены на дапоўненую рэальнасьць, а не інтэграцыю са смартфонам.

Разумныя акуляры — адзін з тыпаў пераноснай электронікі, якая стала трэндам сусьветнага рынку. Згодна з прагнозам IDC, да 2018 году сусьветныя пастаўкі такіх прылад вырастуць амаль да 112 мільёнаў адзінак.

эб/ lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт