Logo Polskiego Radia
Print

Экстракарпаральнаму апладненьню - так, інжынірынгу - не

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2015 14:21
Выбраць рысы выгляду дзіцяці ці колер яго вачэй будзе немагчыма.
PAP

Вартасьць рынку штучнага апладненьня ў Польшчы ацэньваецца ў 15-25 млн эўра штогод. Дагэтуль ён ня быў упарадкаваны юрыдычна. Законапраект польскага міністэрства аховы здароўя павінен гэта зьмяніць.

У дакумэнце гаворыцца, што выбраць рысы выгляду дзіцяці, напрыклад, ці колер яго вачэй будзе немагчыма, а за гандаль эмбрыёнамі пагражае да 10 гадоў за кратамі. Не дазваляецца перадача эмбрыёна ад сястры да сястры ці трэцяй асобе. Можна будзе карыстацца выключна ананімнымі эмбрыёнамі. Дазваляецца выкарыстоўваць генэтычны матэрыял (яйцаклеткі й спэрму) чалавека, які ўжо памёр. Штучным апладненьнем могуць скарыстацца ня толькі сужонкі, але й пары, якя ня ў шлюбе. Аднак перад гэтым партнэрам неабходна будзе 12 месяцаў спрабаваць іншыя мэтады лячэньня бясплодзьдзя. Донар генэтычнага матэрыялу пройдзе мэдыцынскае абсьледаваньне, але ня будзе праходзціь псыхічнай праверкі. У Эўропе псыхічнае абсьледаваньне зьяўляецца стандартам, аднак польскае Міністэрства аховы здароўя вырашыла, што гэта непатрэбнае.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт