Logo Polskiego Radia
Print

Самба завітае ў Менск

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.02.2015 15:44
У менскім Палацы спорту 12-13 лютага пройдзе этап Кубку сьвету па самба.

/


У сталічным Палацы спорту (Менск, прасп. Пераможцаў, 4) 12 і 13 лютага пройдзе этап Кубка сьвету па самба, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Удзел у турніры прымуць мацнейшыя майстры самба Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Балгарыі, Нямеччыны, Грэцыі, Грузіі, Ірляндыі, Італіі, Казахстану, Латвіі, Летувы, Мэксыкі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Румыніі, Таджыкістану, Туркмэністану й Узбэкістану. Спадужаньні спартовага разьдзелу пройдуць у дзевяці вагавых катэгорыях сярод мужчын і ў дзевяці сярод жанчын, а таксама ў чатырох вагавых катэгорыях па баявым самба (да 68, 74, 82 і 90 кг).

Папярэднія сустрэчы спаборніцтваў 12 і 13 лютага будуць стартаваць у 10.00. Фінальныя паядынкі ў першы дзень пачнуцца ў 17.30 пасьля заканчэньня цырымоніі адкрыцьця, якая вызначаная на 17.00. Старт фіналаў другога дня - у 15.00. Уваход для гледачоў свабодны.

Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Прэзыдэнцкі спартовы клюб, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Менгарвыканкам, Беларуская фэдэрацыя самба.

эб/ БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт