Конкурс на найсмачнейшую фабаду (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.01.2015 17:51
                    
                                 
                
                
                    У Мадрыдзе адбываецца конкурс на найлепшы традыцыйны гішпанскі фасолевы суп – фабаду.
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
У Мадрыдзе адбываецца конкурс на найлепшы традыцыйны гішпанскі фасолевы суп – фабаду. За тытул найлепшага змагаюцца 80 кухараў. Пераможца будзе аб'яўлены «Каралём фабады 2015», паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё.
Склад фабады – гэта белая фасоль, часнок, папрыка, каўбаса ды сьвініна. Тэарэтычна, рэцэптура простая, але кухары кажуць, што каб умець прыгатаваць смачную фабаду, трэба вучыцца некалькі гадоў.
Конкурс адбываецца ў мадрыдзкім Цэнтры культуры Астурыі, бо менавіта з гэтага гішпанскага рэгіёну паходзіць суп.       
вс