Срэбра Тацяны Драздоўскай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.12.2014 16:37
                    
                                 
                
                
                    Лідарка нацыянальнай каманды Беларусі па ветразевым спорце заваявала срэбную ўзнагароду на этапе Кубку сьвету ў аўстралійскім Мэльбурне. 
                
                
                    
                        
Oleksandr Snidalov
                     
                
                
                
               
                
                         
Лідарка нацыянальнай каманды Беларусі па ветразевым спорце ў алімпійскім клясе яхт „Лазер-Радыял” Тацяна Драздоўская заваявала срэбную ўзнагароду на этапе Кубку сьвету ў аўстралійскім Мэльбурне. Па выніках дзевяці праведзеных гонак Тацяна Драздоўская набрала 36 ачкоў. Яна вельмі пасьпяхова правяла ўсю кваліфікацыйную сэрыю. Пасьля стартавых чатырох гонак беларуска ўтрымлівала першую пазыцыю і саступіла лідарства спартоўцы зь Вялікабрытаніі Элісан Янг толькі пасьля пятай гонкі.
Да фінальнай сэрыі, да ўдзелу ў якой дапускаюцца толькі 10 спартовак па выніках кваліфікацыі, Драздоўская падыйшла на другім месцы з сумай 30 ачкоў, захаваўшы шанцы на ўзнагароду вышэйшай пробы. У вырашальных мэдалёвых спаборніцтвах, дзе сума ачкоў падвойваецца, ёй удалося прыйсьці да фінішу толькі восьмай, а Янг апынулася другой, стаўшы недасягальнай для суперніц па выніках ўсёй рэгаты. Бронза спаборніцтваў дасталася нарвэжцы Ліне Флем Хост. 
Другое месца Тацьцяны Драздоўскай на этапе Кубку сьвету дазволіла Беларусі выйсьці на 4-ы радок мэдалёвага заліку Міжнароднай фэдэрацыі ветразевага спорту, які вядзецца па выніках выступаў прадстаўніц розных краін у клясе яхт „Лазер-Радыял” на этапах і ў фінале Кубку сьвету. 
racyja.com/эб