Зоркі музычнай сцэны жывуць вельмі хутка, паміраюць рана
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.11.2014 14:05
Іх забіваюць алькаголь, стрэс, сэкс і наркотыкі.
Зоркі музычнай сцэны жывуць вельмі хутка й рана паміраюць. Іх забіваюць алькаголь, стрэс, сэкс і наркотыкі. Калі б усе музыканты сабраліся ў адной дзяржаве, то па-першае, гэтая краіна была б вельмі эксцэнтрычная, а па-другое, вельмі маладая, бо артысты рана паміраюць, паведамляе штодзённая газэта “Polska The Times”.
Аўстралійскія навукоўцы прааналізавалі жыцьцё 13 тыс. артыстаў, і аказалася, што многія зь іх не дажывалі да 30-і гадоў. Праклятым лікам была лічба 27, бо менавіта ў такім узросьце гэты сьвет пакінулі Джым Морысан, Браян Джонс, Курт Кабэйн, Джэніс Джоплін ды Эмі Ўайнхаўс. І тут няма нічога дзіўнага, бо вельмі часта канцэртныя трасы суправаджаліся вялікім п’янствам, да гэтага наркотыкі, і атрымліваецца павольнае зьнішчэньне арганізму. Паводле аўстралійскіх вучоных, артысты-мужчыны ў сярэднім паміраюць ва ўзросьце крыху большым за 50 гадоў, а жанчыны – пасьля 60 гадоў.
вс