Logo Polskiego Radia
Print

Самазабойства: розьніца паміж мужчынскім і жаночым суіцыдам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.11.2014 17:13
Кабеты нават пасьля сьмерці хочуць прыгожа выглядаць, таму перад тым, як пакончыць з жыцьцём, яны ідуць да цырульніка й робяць манікюр.

/

“Rzeczpospolita” публікуе інтэрвію з псыхіятрам Лукашам Сьвянціцкім. Лекар зазначае, што восень – гэта пэрыяд самазабойстваў. А таксама вясна. На пытаньне журналіста, чаму так адбываецца, бо ж прырода будзіцца зь зімовага сну, усё ажывае, а чалавек вырашае пакончыць з жыцьцём, - спэцыяліст адказвае, што так, сонца сьвеціць, усё абуджаецца, але чалавечая псыхіка яшчэ знаходзіцца ў зімовым сьне.

Мэдык кажа таксама пра дэпрэсію – хваробу, якая закранае каля 25% сусьветнай папуляцыі. Марцін Сьвянціцкі зазначае, што калі раніцай ды на працягу дня няма настрою, усё надакучыла й зьяўляюцца думкі пра тое, што жыць ня варта, трэба як мага хутчэй зьвярнуцца да спэцыяліста. Калі няма прычыны для такога стану, напрыклад, ніхто з блізкіх не памёр і ўвогуле нічога страшнага ў жыцьці ня сталася, то гэта азначае дэпрэсію. Псыхіятр кажа, што многія зьдзяйсьняюць самагубства ў стане алькагольнага ап’яненьня, калі чалавек сам сабе расслабляе мозг. Акрамя таго, зазначае лекар, алькаголь ды іншыя псыхастымулятары – гэта вельмі моцныя дпрэсанты.

Марцін Сьвянціцкі таксама распавядае выданьню, што ў ЗША, для прыкладу, мужчыны зьдзяйсьняюць суіцыд, страляючы сабе ў скронь. А вось жанчыны, нават тыя, якія маюць пісталет, атручваюцца. Спэцыялісты задалі сабе пытаньньне: чаму? І высьветлілася, што кабеты нават пасьля сьмерці хочуць прыгожа выглядаць. Больш за тое, перад тым, як пакончыць з жыцьцём, жанчыны часта ідуць да цырульніка, апранаюць прыгожае адзеньне, робяць манікюр, малююцца, і пазьней глытаюць таблеткі. Пра гэта газэце “Rzeczpospolita” распавёў лекар-псыхіятр Марцін Сьвянціцкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт