Logo Polskiego Radia
Print

Боль мы лечым вельмі дрэнна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2014 14:44
Боль можна лічыць хваробай, якую трэба лячыць. Тым часам польскія лекары, а таксама пацыенты, як агню баяцца наркотыкаў.

Польскія пацыенты церпяць больш, чым у іншых краінах. А сам боль можна лічыць хваробай, якую трэба лячыць. Тым часам польскія лекары, а таксама пацыенты, як агню баяцца наркотыкаў.

Часам у шпіталі пацыент скручваецца ад болю, бо ноччу шафка зь лекамі зачыненая, а лекар сьпіць. А днём доктар недаступны, бо робіць апэрацыю. Тым часам боль ускладнае, а нават робіць немагчымым лячэньне. Выклікае дэпрэсію. У хворых злоснай пухлінай вельмі часта выступае невыносны боль. Такіх пацыентаў у Польшчы 200 тыс.

Папулярным зьяўляецца меркаваньне, што няма хваробы бяз болю, а нават, што „калі табе больш за сорак, ты праснуўся й нішто не баліць, значыць, ты нежывы”.

Выкарыстаньне наркатычных лекаў у Польшчы адно з найменшых у Эўропе. Лекары ня ўмеюць лячыць болю. Ня ведаюць, што выніковае лячэньне болю палягае на забесьпячэньні стабільнага ўзроўню леку ў арганізьме, і баяцца выпісваць рэцэпты на „наркотыкі”. Гэта імкнецца зьмяніць Кааліцыя барацьбы з болем, якая праводзіць кампанію „Шпіталь бяз болю”. Але бывае, што шпіталь атрымае дыплём, вешае дыплём на сьцяне і ... вяртаецца да старых прывычак.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт