"Кругагод"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.09.2014 18:00
Так называецца падручнік для беларускіх дзетак у Польшчы.
“Кругагод” – гэта новы падручнік па беларускай мове для 3-яй клясы пачатковай школы. Яго выдала Аб’яднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі АБ-БА. Каляровыя малюнкі, кароткія тэксты і граматыка, выкладзеная простымі словамі. Да кніжкі ў якасьці дапаможніка далучана таксама кружэлка зь песьнямі, якімі могуць карыстацца настаўнікі беларускай мовы.
Аўтарка кніжкі – настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы №4 у Беластоку Аліна Ваўранюк, з якой пра новы падручнік размаўляе Анна Пятроўская.
Слухайце далучаны гукавы файл