Logo Polskiego Radia
Print

Нецьвярозасьць бацькоў = адбіраць дзяцей?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.09.2014 13:25
Законы не даюць прамога адказу, ці можна адабраць дзіця, калі бацькі нецьвярозыя.

Бацькі вечарам выпілі па некалькі бакалаў віна. Ці гэта можа стаць падставай, каб адабраць у іх дзіця? Усё часьцей паяўляецца інфармацыя ў СМІ, што малышоў забіраюць з дому толькі на той падставе, што бацькі знаходзяцца пад уплывам алькаголю – нагадвае Dziennik – Gazeta Prawna. Праблема ў тым, што законы не даюць прамога адказу, ці можна адабраць дзіця, калі бацькі нецьвярозыя. Адзіны крытэр – гэта здаровы сэнс. На шчасьце польскія законы не такія жорсткія, як скандынаўскія і не даюць магчымасьці адабраць бацькоўскія правы ў выніку аднаго інцыдэнту. Важна, у якім ўзросьце дзіця і колькі выпілі бацькі. А калі здарыцца нешчасьлівы выпадак, то ці яны маглі б яго прадухіліць, калі б былі цьвярозыя. Так што лёс бацькоў і дзяцей залежыць ад паліцыі ды судоў.

А вось як камэнтуе гэтую сытуацыю намесьнік кіраўніка выданьня Барбара Каспшыцка: “Я ўсё жыцьцё не магу зьмірыцца з тым, што трэба атрымаць правы на тое, каб вадзіць машыну, а дзяцей можа завесьці кожны. Але да таго часу, пакуль прырода дазваляе мець патомства безадказным людзям, трэба мець у сабе гэтую скандынаўскую рысу – быць уражлівым на крыўду малых. Законы нам не дапамогуць, дарэчы, немагчыма забараніць піць алькаголь усюды там, дзе ёсьць дзеці. Але трэба памятаць – заўсёды піць так, каб ніхто ня быў пакрыўджаны. І данасіць на тых, хто п’е інакш”.

Dziennik – Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт