Logo Polskiego Radia
Print

Камунікацыйная рэвалюцыя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2014 13:09
Жыхары многіх польскіх гарадоў, якія гадзінамі стаяць у заторах, маюць шанцы пакінуць аўтамабілі і аўтобусы ды перамяшчацца на трамваях.

Муніцыпальныя ўлады масава рамантуюць рэйкі й набываюць сучасныя трамваі. На гэтую мэту яны атрымалі вялікія сродкі з Эўразьвязу.

Польскі ўрад абяцаў, што да 2022 году запрацуе 168 кілямэтраў трамвайных рэек. Да гэтага часу польскія гарады абавязаны купіць 600 новых трамваяў, электрычныя і гібрыдныя аўтобусы. У выніку ў 2022 годзе на 35% павялічыцца колькасьць перавозак насельніцтва грамадзкім транспартам. Маштабная мадэрнізацыя чакаецца ў Торуні, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Ўроцлаве.

Трамвайныя лініі адновяць у тых гарадах, дзе іх раней ліквідавалі, напрыклад у Ольштыне і ў гарадах Сілезіі.

Даплаты на пашырэньне трамвайнай камунікацыі складаюць 85% цаны інвэстыцыі. Для Эўразьвязу трамваі зьяўляюцца часткай стратэгіі аховы клімату.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт