„З Зузэлі ў Варшаву да сьвятасьці” – пад такім лёзунгам у апошнюю суботу (2 жніўня) прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 90-годзьдзя сьвятарскага пасьвячэньня Прымаса тысячагодзьдзя кардынала Стэфана Вышыньскага.
Мерапрыемства прайшло ў вёсцы Зузэля (у Мазавецкім ваяводзтве), дзе нарадзіўся сьвятар.
Набажэнства ўзначаліў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфэкт Кангрэгацыі дактрыны веры. Пропаведзь казаў варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч.
Падчас урачыстай імшы былі пасьвечаныя 12 вітражоў, якія сымбалічна паказваюць шлях Прымаса тысячагодзьдзя з роднай вёскі ў Варшаву - у шэрагі іерархаў Каталіцкага касьцёла ў Польшчы.
Кардынал Стэфан Вышыньскі кіраваў польскім Касьцёлам больш за 30 гадоў (1948–1981 гг.).
Ён памёр 28 траўня 1981 году ў Варшаве й быў пахаваны ў архікатэдры сьв. Яна ў Варшаве. Ад 1989 году працягваецца ягоны бэатыфікацыйны працэс.
аз
Дзеткі зь Беларусі адпачываюць ля Кельцаў
Дапамогай „Caritas” скарысталіся сёлета каля 200 маладых палякаў зь Беларусі.
Па запрашэньні келецкага аддзелу каталіцкай дабрачыннай арганізацыі „Caritas Polska” ў Качыне ля Кельцаў адпачывае група ста дзяцей і падлеткаў зь Беларусі.
Гэта ўжо трэцяя група моладзі зь Беларусі падчас сёлетніх вакацыяў. Зь сярэдзіны чэрвеня да другой паловы ліпеня, у цэнтры адпачынку ў Качыне адпачывалі дзьве беларускія групы, то бок каля 90 дзяцей, у асноўным з Гарадзеншчыны. Агулам дапамогай арганізацыі скарысталіся каля 200 дзяцей зь Беларусі.
Арганізатарам побыту зьяўляецца Фонд „Мост”, які кіруе цэнтрам адпачынку ў Качыне. Чальцы групы, якая зараз адпачывае ў Польшчы, паходзяць розных куткоў Беларусі, у тым ліку зь Менска ці Магілёва. Яны ва ўзросьце ад некалькі да больш чым 10 гадоў.
Цягам двутыднёвага знаходжаньня ў Польшчы дзеці наведаюць Кракаў і каралеўскі замак на Вавэлі, санктуарый у Лагеўніках, вядомую сольную шахту ў Вялічцы ды горад Кельцы. Апрача таго, заплянаваныя паездкі на басэйн, спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэкі й паломніцтвы.
Моладзь удзельнічае ў штодзённай імшы й супольнай малітве.
Праект па адпачынку маладых палякаў з замежжа, рэалізаваны арганізацыяй „Caritas Polska”, суфінансуе Міністэрства замежных спраў у рамках конкурсу „Супраца з Палёніяй і палякамі замежжа 2014”.
Набор дзяцей праходзіць у парафіях у Беларусі пры дапамозе прадстаўнікоў тамтэйшай „Caritas”, таму ў большасьці ўдзельнікі адпачынку, гэта каталікі, хоць гэта не зьяўляецца абавязковай умовай, кажуць арганізатары.
KAI/аз
Кармэліты босыя запрашаюць на „Духоўнае паўстаньне”
Манахі адзначаюць 70-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстаньня.
„На працягу 63 дзён мы хочам працягваць духоўную барацьбу за Польшчу”, – паясьняюць прадстаўнікі ордэну кармэлітаў босых, якія запрашаюць да ўдзелу ў ініцыятыве „Духоўнае паўстаньне”. З 1 жніўня манахі будуць маліцца на ружанцы за радзіму.
Такім чынам прадстаўнікі ордэну хочуць ушанаваць 70-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстаньня.
„Сэрца чалавека ня можа жыць без любові. Таму мы просім для нашай айчыны дару любові(…) Мы верым, што Божая любоў можа аднавіць польскую сям'ю й грамадзтва”, - напісана ў маніфэсьце „Духоўнагага паўстаньня”.
Асаблівай малітвай арганізатары хочуць ахапіць тых, на каго ўскладзена адказнасьць за дабрабыт Польшчы, а таксама бедных, адзінокіх і тых, хто пакутуе.
Цягам 63 дзён, пачынаючы з 1 жніўня, кожны дзень манахі будуць маліцца на адной частцы ружанца. Удзел у „Духоўным паўстаньні”, гэта адзін са спосабаў ушанаваньня памяці пра ўсіх, хто аддаў сваё жыцьцё за Польшчу, кажуць манахі.
KAI/аз
Папа Францішак наведае Шры-Ланку й Філіпіны
Паломніцтва Сьвятога Айца адбудзецца 12-19 студзеня 2015 году.
Прэс-служба Ватыкану пацьвердзіла паездку Папы рымскага ў Шры-Ланку й на Філіпіны. Паломніцтва Сьвятога айца адбудзецца 12-19 студзеня 2015 году.
Праграма візыту будзе апублікаваная ў бліжэйшым часе, гаворыцца ў паведамленьні Ватыкана.
Біскупы са Шры-Ланкі ўжо абвясьцілі, што пантыфік наведае сталіцу Калёмба й санктуарый Маці Божай у Мадх'я ў паўночнай частцы краіны.
Паездка ў Шры-Ланку павінна садзейнічаць нацыянальнаму прымірэньню паміж пасваранымі нацыямі. Гэта адбылося ў выніку збройнага канфлікту, які працягваўся з 1983 па 2009 гады. Мясцовы Касьцёл спадзяецца, што бласвавёны Папам Янам Паўлам ІІ у 1995 годзе Джозэф Ваза будзе ўнесены ў лік сьвятых.
На Філіпінах Папа Францішак плянуе наведаць тэрыторыі, якія пацярпелі ў выніку тайфуна, што абрынуўся на краіну на пачатку лістапада мінулага году. Стыхійнае бедзтва прычынілася да сьмерці больш як 5 тысяч чалавек.
Гэта быў самы моцны ў гісторыі мэтэаралёгіі цыклён, які калі-небудзь абрынуўся на зямлю. Сярэдняя хуткасьць ветру складала больш за 300 км у гадзіну пры вельмі нізкім ціску.
аз