Logo Polskiego Radia
Print

Што даюць нам дзяды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.07.2014 14:22
Мы пераймаем ад іх ня толькі зьнешні выгляд ды схільнасьць да хваробаў.

/

Ад продкаў мы атрымліваем у спадчыну ня толькі колер вачэй ці схільнасьць да некаторых захворваньняў. Як паказалі дасьледаваньні навукоўцаў, бацькі або дзяды могуць нам перадаваць памяць аб траўматычных перажываньнях. Гэты фэномэн нельга вытлумачыць на падставе правоў генэтыкі – чытаем у выданьні Newsweek Polska.

Першыя вялікія дасьледаваньні пачаў яшчэ ў 80-ыя гады швэдзкі вучоны Ларс Біргэн, які прабаваў высьветліць, чаму адны людзі таўсьцеюць, хаця ядуць няшмат, а іншыя могуць аб’ядацца і застаюцца худымі. Ён адкрыў, што калі дзяды з боку бацькі ў дзяцінстве аб’ядаліся, то ўнукі часьцей, чым равесьнікі, хварэлі на сардэчныя захворваньні, цукровы дыябэт ды інсульт. Па гэтай прычыне яны паміралі ў сярэднім на 32 гады раней, чым нашчадкі сем’яў, у якіх елі вельмі сьціпла, а часам нават галадалі. Падобную схільнасьць доктар заўважыў па жаночай лініі. Што цікава, вучоны не знайшоў ніякіх мутацый у генах, а гэта азначае, што існуе іншы спосаб перадачы інфармацыі, чым празь гены.

Калі ад дзядулі і бабулі мы можам пераняць лепшае або горшае здароўе, то, магчыма, яны перадаюць нам таксама свае эмоцыі? Гэтая гіпотэза таксама пацьвердзілася. Калі мамы перажываюць падчас цяжарнасьці вельмі інтэнсіўныя эмоцыі, гэта пакідае сьлед у мозгу іх дзяцей. Важны ня толькі час цяжарнасьці, але нават момант апладненьня. Калі ў гэты момант жанчына шчасьлівая, яе арганізм выдзяляе шмат эндарфінаў, а дзіця будзе аптымістам.

Мэханізм перадачы эмоцый ад продкаў яшчэ не распрацаваны. Але вучоныя ўжо згодныя, што ёсьць магчымасьць атрымліваць у спадчыну ня толькі зьнешні выгляд і хваробы, але таксама эмоцыі, а перажываньні нашых блізкіх сваякоў могуць зьмяняць структуру нярвовай сыстэмы. У лепшы або горшы бок.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт