Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордны прагляд Паралімпійскіх гульняў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.07.2014 16:12
Трансьляцыі Паралімпіяды ўсталявалі рэкорд паводле колькасьці гледачоў.

/

Трансьляцыі зімовых Паралімпійскіх гульняў у Сочы сталі рэкорднымі паводле колькасьці гледачоў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК).

Спаборніцтвы паглядзелі амаль 2,1 мільярда чалавек, што на 32 адсоткі больш у параўнаньні з папярэднімі Гульнямі ў Ванкувэры. Прэзыдэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэту Філіп Крэйвэн заявіў, што арганізацыя паралімпійскіх гульняў перавысіла ўсе чаканьні.

Па словах Крэйвэна, Паралімпіяда ў Сочы ўстанавіла рэкорд ня толькі паводле колькасьці тэлегледачоў, але і па прададзеных квітках на спаборніцтвы.

Разам 1378 гадзін спаборніцтваў былі паказаныя па 125 каналах у 55 краінах сьвету.

Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014 прайшлі ў Сочы з 7 па 16 сакавіка. У агульным мэдалёвым заліку перамогу атрымала зборная Расеі, заваяваўшы 80 (30 залатых, 28 срэбных і 22 бронзавыя) узнагарод, што зьяўляецца рэкордам Паралімпіяд.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт