Зрабі бабулі тэст на ВІЧ-інфэкцыю
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
05.07.2014 10:11
У Польшчу прыйшоў ужо сэкстурызм. Здараецца, што вірусам ВІЧ заражаюцца старэйшыя жанчыны.
Расьце колькасьць ВІЧ-інфэкаваных сярод пажылых людзей. Гэта датычыць як правіла жанчын. Тэндэнцыя паявілася нейкі час таму ў сусьветных статыстыках, а цяпер прыйшла ў Польшчу – піша выданьне Polityka.
Колькасьць заражаных вірусам ва ўзроставай катэгорыі 50-59 гадоў і больш пастаянна расьце. Летась у старэйшых людзей было амаль сто пазытыўных вынікаў тэстаў. На думку адмыслоўцаў, гэта толькі вяршыня айсбэрга, паколькі палякі, асабліва ў пажылым узросьце, ня робяць аналізаў. Толькі 9% палякаў зрабіла тэст хаця б раз у жыцьці. Згодна эўрапейскім стандартам мяркуецца, што адна трэцяя заражаных пра гэта ня ведае. У Польшчы гэта можа быць 50, а нават і больш працэнтаў.
Хвароба наркаманаў, шлюх ды педалаў – так успрымаюць СНІД у Польшчы. Несумяшчальны з гэтым вобраз бабулі – удавы або разьведзенай. Існуе стэрэатып, што старэйшыя асобы не цікавяцца сэксам. Але гэтае табу цяпер пачало трэскацца, калі старэюць пакаленьні сэксуальнай рэвалюцыі. Яны доўга цікавяцца інтымным жыцьцём і застаюцца актыўныя ў гэтай галіне, у тым ліку жанчыны.
У Польшчы дасьледаваньні на гэтую тэму правёў прафэсар сэксуалёгіі Зьбігнеў Іздэбскі. Яны паказалі, што больш за палову мужчын і 26% жанчын пасьля 50 году жыцьця актыўныя ў сэксуальным пляне. Пераважна яны згодныя, што сэкс у кожным узросьце можа быць крыніцай прыемных эмоцый.
У Польшчу прыйшоў таксама жаночы сэкстурызм. Паяўляюцца прапановы кшталту: тры дні ў Эгіпеце, масаж, фізіятэрапія, а паміж радкоў – прыгожы хлопец. Іншае месца, дзе жанчыны забываюць пра правілы бясьпекі – гэта санаторый. З назіраньняў супрацоўнікаў санаторыяў вынікае, што больш разьняволеныя ў санаторыях жанчыны, чым мужчыны, яны адносяцца да прыгодаў у гэтым месцы як да чагосьці, чым ня варта хвалявацца. Калі ня дай Божа здараецца падхапіць ВІЧ, то гэтыя жанчыны маюць страшэннае пачуцьцё віны, хаваюцца, лічаць сябе дрэннымі. І таму рашэньне аб тым, каб зрабіць тэст, старэйшыя пацыенты прымаюць позна, калі паяўляюцца ўжо другасныя сімптомы хваробы – запаленьне лёгкіх, апярэзваючы лішай, сухоты.
Polityka/нг