Logo Polskiego Radia
Print

Сэксуальны прома-ролік Уроцлава

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2014 16:06
Экспэрт: ці гэта азначае, што ва Ўроцлаве – дзяўчаты лёгкіх паводзінаў?

/

«Gazeta Wyborcza» піша пра скандал ва Ўроцлаве – адным з буйнейшых польскіх гарадоў. У 2016 годзе горад будзе Эўрапейскай сталіцай культуры. Для прамоцыі Ўроцлава мэрыя заказала прома-ролік, які менавіта й выклікаў скандал. А зьмест роліка наступны: падзеі адбываюцца ў Італіі. Галоўны герой, малады італьянец, скардзіцца свайму сябру, што ня можа вырашыць, якую дзяўчыну зь дзьвюх выбраць. “Абедзьве маюць гарачы тэмпэрамэнт, абедзьве прыгожыя ды класныя” – кажа герой. І сябра раіць яму выехаць й ад усяго адключыцца. У другой частцы відэароліка бачым гэтага ж маладога італьянца, які знаходзіцца ва Ўроцлаве. “Тут столькі многа прыгожых жанчын!”, - з захапленьнем кажа італьянец. І бачым хлопца, дарэчы, якога завуць Матэо, у кожным кадры ў розных частках Уроцлава зь іншымі дзяўчатамі, якія яго абдымаюць і цалуюць.
Адразу ж пасьля зьяўленьня роліка ў інтэрнэце пачалося яго камэнтаваньне. Голас узялі таксама экспэрты. Адзін зь іх, Томаш Якуб Сысла задае пытаньне: “Што азначае гэты ролік, каго ці што рэклямуе? Ці гэта азначае, што ва Ўроцлаве – дзяўчаты лёгкіх паводзінаў?”. Іншыя спэцыялісты пытаюцца, ці з роліка вынікае, што італьянец Матэо без праблем знойдзе з кім пайсьці ў ложак?
Гарадзкія ўлады хіба што перапужаліся, бо ўчора ролік зьнікнуў з гарадзкога сайта й афіцыйнага канала Ўроцлава на You Tube, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт